24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурны фестываль LESEBÜHNE DEUTSCH

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З удзелам Філіпа Шарэнберга, Мікіты Гарбунова, Тобіаса Борке і Віктара Жыбуля

Пасля турнэ па розных беларускіх гарадах нямецкія аўтары Філіп Шарэнберг, Мікіта Гарбуноў і Тобіас Борке сустрэнуцца ў Мінску на літаратурны фестываль LESEBÜHNE DEUTSCH, дзе да іх далучыцца Віктар Жыбуль.

Ужо вядомы беларускай публіцы ФІЛІП ШАРЭНБЕРГ, сцэнічны паэт і медыяаўтар, асабліва нераўнадушны да вершаванак ды каламбураў, запрашае сваіх слухачоў у свет вербальнага канатаходства. Гэтым разам з ім прыехалі два калегі з Германіі, якія выступяць у Беларусі ўпершыню.

Слоўны эквілібрыст ТОБІАС БОРКЕ, удзельнік шматлікіх паэтычных слэмаў і сузаснавальнік аб’яднання паэтаў-слэмераў «u20-slam-stuttgart», ў рэп-рытмах апавядае пра ўсё на свеце, зачароўваючы публіку незвычайнай сумессю іроніі і гумару.

МІКІТА ГАРБУНОЎ зрабіў свае першыя паэтычныя крокі ў якасці рэп-музыканта. Ён быў актыўным удзельнікам хіп-хоп-сцэны, але паступова аддаліўся ад яе, вызначыўшыся на карысць слэм-сцэны, на якой ён шмат выступае. Яго гітара, настроеная на мі-бемоль, апявае чароўную камічнасць самоты.

Паэт-эксперыментатар ВІКТАР ЖЫБУЛЬ, пераможца трэцяга беларускага слэма, прадставіць свае новыя тэксты.

«LESEBÜHNE», альбо «літаратурная пляцоўка», – фармат літаратурнага мерапрыемства, які стаў любімым перш за ўсё ў Берліне. Lesebühne дае аўтарам сцэну, мікрафон і магчымасць асабіста прадставіць слухачам свае тэксты.

Пачатак у 18 гадзін. Уваход вольны. Мерапрыемства праводзіцца з перакладам на беларускую мову.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно