3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычны фэст «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе: Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!

Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне. У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту. Вас чакаюць конкурсы і падарункі!

Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.

Выступоўцы 5 снежня:
Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Адмысловыя госці –
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.

Выступоўцы 6 снежня:
Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.

Вядоўца фэсту – Валярына

ПАПЯРЭДНЯЕ БРАНІРАВАННЕ квіткоў. Забраніраваць месцы вы можаце па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме – «Фэст Бронь». Колькасць месцаў абмежаваная – спяшайцеся!) Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22).

Квіткі. Дэмакратычныя кошты:
першы дзень – 20 000
другі дзень – 40 000
на два дні – 50 000
за столікам на адзін вечар – 50 000

ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха +3, часопіс «Апраметная», ул.фотакар), у тэме – «месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя – толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.

Крыніца інфармацыі: http://tvojfest.org/praekty/kaxaj-pa-belarusku-zhyvi-pa-eurapejsku/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Літаратурна-музычны фэст «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.