24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя дэбютнай кнігі прозы Паўла Анціпава

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 снежня (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) адбудзецца прэзентацыя дэбютнай кнігі прозы Паўла Анціпава.

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Анка Ўпала
Наста Манцэвіч
Кірыла Дубоўскі
Андрэй Пакроўскі
Уладзь Лянкевіч
Марыя Мартысевіч

Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Павел Анціпаў ― нарадзіўся 30 гадоў таму ў Мінску. Вучыўся ў Беларускім Калегіюме і Літаратурным інстытуце. Працаваў аранжыроўшчыкам, упакоўшчыкам, кур’ерам, галоўным бухгалтарам, журналістам. Пісьменнікам не працаваў. Апавяданні друкаваліся ў часопісах і зборніках, якія нават пералічваць нудна. Жыве ў памяшканні 2,5 на 2,5 метры. Зарабляе 49 долараў на месяц.

Першая кніжка апавяданняў «Дипломная работа» сёлета выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”. Гэтым фактам Анціпаў збіраецца ганарыцца да пенсіі, калі дажыве і калі дзяржава пагодзіцца яму гэтую пенсію налічыць. Кніга змяшчае ўласна аўтабіяграфічную аповесць «Дыпломная работа» (прыгоды на пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а таксама колькі апавяданняў. Сустрэча з ужо вядомымі анціпаўскімі героямі ― бабкай Каліласкай і Леніным гарантаваная!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно