24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Міцкевіч як апокрыф»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

25 лістапада а 18.30.

Паказаць  беларускую інтэлектуальную гісторыю і культуру ў асобах – адна з мэтаў цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Мы канцэнтруем увагу аудыторыі на думках і дзейнасці тых, хто спрычыняецца да развіцця нацыянальнага культурнага дыскурсу. Мы перабіраем постаці класікаў як фотаздымкі ў старым сямейным альбоме, каб разгледзець па-за іх “нерухомасцю” жывое,  актуальнае, роднае – тое, што тлумачыць нам нас саміх.

Хто такі Адам Міцкевіч у нашым “сямейным альбоме”? 25 лістапада а 18.30 філосаф і літаратар Ігар Бабкоў  у лекцыі “Міцкевіч як апокрыф” чытае, думае і разважае пра ідэі вядомага польскага, літоўскага і беларускага паэта. Класік, які заняў сваё “нерухомае” месца ў каноне як мінімум трох суседніх літаратур, ці рэальны, актуальны, палемічны ў сваіх выказваннях суразмоўца? Ігар Бабкоў дэманструе нам свой вопыт сумоўя – у дадзеным выпадку з Адамам Міцкевічам. “Міцкевіч для культуры рэгіёна дасюль застаецца апокрыфам, апокрыфам непрачытаным. І тыя стэрэатыпы, якімі прадстаўлены ў нашай культуры Міцкевіч – гэта хутчэй спосабы не чытаць Міцкевіча, не думаць разам з ім і не звяртаць увагу на ягоныя словы, на ягоныя ідэі”, – зазначае лектар у інтэрв’ю.

Наш стэрэатып успрымання: калі імя Паэта ў назве, значыць, тэма лекцыі выключна філалагічная. Давайце разам бурыць гэты стэрэатып, і тэму лекцыі, а разам з ёй і асобу самога лектара разглядаць у кантэксце значна шырэйшым. Зразумела – для таго, каб адмовіцца ад міфаў і клішэ, убачыць сапраўдную рэальнасць Міцкевіча, недастаткова толькі адной кампаратывістыкі і літаратуразнаўства, гэта ўжо пытанні ўладкаванасці, створанасці нацыянальнага дыскурсу, пытанні філасофскія. Паглядзім, як спраўляецца з гэтай задачай Ігар Бабкоў – адзін з творцаў беларускага культурнага ландшафту, асоба, якая сваім роздумам  стварае гэты пункт гледжання, кропку адліку, зыходзячы з якога можна знаходзіць новыя сэнсы, паглыбляць і развіваць разуменне і ўспрыманне феноменаў культуры.

Такім чынам… 25 лістапада на галерэйнай пляцоўцы - дзве асобы, два творцы, два філосафы, два паэты, два суразмоўцы… у кантэксце сучаснай беларускай культуры.

Запрашаем… Уваход вольны

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно