24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя «Расійска-беларускага слоўніка» Некрашэвіча і Байкова

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Першая і апошняя прэзентацыя "Расійска-беларускага слоўніка" Некрашэвіча і Байкова ў Менску.

У пятніцу, 25 лістапада, а 19.00 у памяшканні кнігарні "логвінаЎ" (Мінск, праспект Незалежнасці, 37а) адбудзецца першая і апошняя менская прэзентацыя адной з найлепшых кніг на беларускай мове, выдадзеных сёлета - "Расійска-беларускага слоўніка" Некрашэвіча і Байкова. У сустрэчы возьмуць удзел навуковы кансультант выдання Сяргей Запрудскі і выдавец Валер Булгакаў.

Запрашаем усіх неабыякавых да беларускай мовы і культуры людзей на сустрэчу, на якой таксама будуць прадстаўлены іншыя навінкі "ARCHE" - толькі што выдадзены «аўстрыйскі» нумар, папулярная публікацыя "Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988-2009", а таксама іншыя выданні.

Даведкі па тэл. (029) 550-79-69.

Крыху пра слоўнік. "Расійска-беларускі слоўнік" Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова – найлепшы перакладны слоўнік першай палавіны XX ст. Інбелкульт пачаў працу над ім у 1922 г., але кніга выйшла друкам у менскім Беларускім дзяржаўным выдавецтве накладам 7 тысяч асобнікаў адно ў 1928 годзе, на самым зыходзе беларусізацыі. Укладальнікі ўключылі ў слоўнік больш за 60 тысяч слоў. Ён увабраў у сябе ўсе найлепшае, што было ў слоўніках Вацлава Ластоўскага, Івана Насовіча і ў 24 выпусках Беларускай акадэмічнай тэрміналогіі.

Пры гэтым яго аснову склалі ўнікальныя картатэкі Інстытуту беларускай культуры, страчаныя падчас сталінскіх чыстак і падзеяў Другой сусьветнай вайны.

Кнізе было наканавана нядоўга ляжаць на прылаўках кнігарняў.

Сцяпан Некрашэвіч быў арыштаваны раніцай 21 ліпеня 1930 г. падчас навуковай экспедыцыі па сібірскай рацэ Об. Пасьля сямігадовай чарады арыштаў, зняволенняў і ссылак ён быў расстраляны 20 снежня 1937 г.

Міколу Байкова савецкія спецслужбы арыштавалі 19 ліпеня 1930 г. Хоць яму ўдалося перажыць сталінскі тэрор 1930-х, савецкая рэпрэсіўная машына такі знішчыла яго пасля 1945 г. па абвінавачанні ў здрадзе радзіме.

Тыраж слоўніка пайшлі пад нож. У пасляваенную эпоху слоўнік быў даступны ў спецсховішчах і спецыялізаваных аддзелах дзвюх асноўных менскіх бібліятэк.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно