24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя кнігі С.М. Клімава «Базыльяне»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

23 лістапада а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі С.М. Клімава «Базыльяне».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

Гісторыя базыльянаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага бярэ пачатак з 1617 года, калі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі, рэфармуючы манастырскае жыццё сваёй царквы, стварыў ордэн св. Базыля Вялікага. Гісторыя гэтага ордэна, як і гісторыя другіх каталіцкіх ордэнаў, існаваўшых на беларускіх землях, мала вядома.

Аўтар манаграфіі, кандыдат гістарычных навук, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Сяргей Міхайлавіч Клімаў сваім даследаваннем імкнуўся запоўніць прабелы ў гісторыі манахаў-базыльянаў у найбольш складаны перыяд дзейнасці ордэна ў 70-х гг. XVIII ст. - 30-х гг. ХІХ ст. менавіта на землях Вялікага Княства Літоўскага. Гэты перыяд уяўляецца даследчыку надзвычайна важным для разумення ролі, якую базыльяне на працягу ўсёй сваёй гісторыі гралі ў літоўска-беларускім грамадстве.

Даследаванне было праведзена ў межах навуковага праекта Інстытута Сярэдне-Усходняй Еўропы пад кіраўніцтвам прафесара Ежы Клачоўскага (Рэспубліка Польша).

Кніга адрасавана гісторыкам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй.
 
Тэл. для даведак: 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by   
Прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно