3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Мюзікл-прытча «Апокрыф»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Классика

Вялікай прэм’ерай мюзікла-прытчы "АПОКРЫФ" кампазітара Л. Сімаковіч адкрыецца ўрачыстае святкаванне 120-годдзя Максіма Багдановіча.

Прарокі з’яўляюцца на зямлі…

Прарокі з’яўляюцца на зямлі тады, калі людзі забываюцца на свае каштоўнасці. Адмераны ход жыцця, дзе матэрыяльнае перамагае духоўнае, парушаецца сыходам Хрыста з Апосталамі на абраную імі зямлю...

"АПОКРЫФ" Максіма Багдановіча — музычная прэм’ера 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі . Аўтар ідэі і кампазітар — Л. Сімаковіч. Выканаўцы — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь — мастацкі кіраўнік і дырыжор Наталля Міхайлава, фальклор-тэатр "Госьціца", артысты і майстры беларускай сцэны.

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца піша сваю навейшую гісторыю, якая пазначана новымі вяршынямі і пашыранымі творчымі акрэсамі. Плённасць і плоднасць традыцый, існаванне якіх забяспечваецца толькі свядомым намерам іх захаваць, — узровень надкантэкстнага мыслення, ўзровень Майстра і майстэрства.
 
Год назад на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча ажыццявіў яркую і нечаканую версію рок-оперы "Курган" І. Лучанка -У.Мулявіна паводле паэмы Янкі Купалы. Паэма зажыла новым жыццём, натхнёная новымі выканаўцамі, свежым пастановачным падыходам і сваеасаблівай аркестровай каларыстыкай.

 Рок-опера на філарманічнай сцэне — незапланаваная дзёрзкасць і адчайная смеласць зарытмізаванага і даволі прадказальнага культурнага жыцця краіны. Некага здзівіла, некага збянтэжыла, а каго і насцеражыла.

Узятая вышыня, поспех і розгалас "Кургана" прыемна ўразілі: калектыў са стажам існавання ў 80 гадоў выходзіць на відавочна новы творчы імпульс, бярэ новае дыханне. Адным словам, "новае віно" пачынае бруіцца ў трывалых "мяхах" традыцый, несумненна, дагледжаных і абароненых.

І неўзабаве — новая маштабная работа — на гэты раз прэм’ерны твор сучаснага беларускага кампазітара Ларысы Сімаковіч "АПОКРЫФ" паводле прытчы Максіма Багдановіча. Незабяспечаны ні выпрабаваннем часу, ні пастановачнай "абкаткай", ні стандартам гучнага чарговага расійскага імя, адмысловы беларускі "прадукт" з беларускімі калектывамі і выканаўцамі — 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі — выклікае павагу і захапленне. Жэст, дастойны майстра. Рызыка, дастойная Майстра. Кураж, дастойны Майстра. Вядома: Майстар — не баіцца, баяцца — Майстра.

Кожны кампазітар марыць напісаць "Свадзебку" Стравінскага. Так сказала Ларыса Сімаковіч, два гады таму назад ажыццявіўшы сцэнічную версію "Свадзебкі" І. Стравінскага, чым павялічыла рэестр увасобленых на тэрыторыі Беларусі балетных партытур кампазітара. А сёлета, вярнуўшыся ў іпастась кампазітара, стварыла маштабнае сцэнічнае палатно на аснове маленькай прыпавесці Максіма Багдановіча "АПОКРЫФ" . Прэм’ера мюзікла-прытчы "АПОКРЫФ" адбудзецца 9 снежня на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

І толькі Хрыста не будзе на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. 9 снежня чакаецца адметная прэм’ера мюзікла-прытчы кампазітара Ларысы Сімаковіч паводле прыпавесці Максіма Багдановіча "АПОКРЫФ" . Апосталы, Музыка, Народ са сцэны Вялікай залы Белдзяржфілармоніі будуць спяваць пра красу васілька і важкасць коласа, пра тое, што "няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць спажытак дзеля душы." А голас Хрыста з незямных вышынь магутным гімнам сыйдзе да свайго народа, зазірне ў вочы, запытаецца...

Не пра каханне (інтэрвію на ўзлёце аўфтакта)

"Пра каханне няхай пішуць іншыя" — кажа кампазітар Ларыса Сімаковіч – "бо каханне — тэма даволі беспройгрышная і "прахадная". Але — не мая. А вось жыццё народа, нацыі, духоўны патэнцыял і лёс геніяў, паэтаў, іх нараджэнне, іх смерць, іх слугаванне народу — пафас, узяты яшчэ Багушэвічам, Купалам, Коласам, Багдановічам. Гэты пафас узвышае кожнага і міжволі правакуе на конгеніяльнасць. Высокая "танальнасць" — мая танальнасць. Таму да сёлетняга дня нараджэння Максіма Багдановіча створана даволі маштабная музычная дзея "АПОКРЫФ" .

Да ажыццяўлення прэм’ернага твору запрошаны вядомыя калектывы і выканаўцы Беларусі — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь — мастацкі кіраўнік і дырыжор Наталля Міхайлава, фальклор-тэатр "Госьціца", артысты і майстры беларускай сцэны. Канцэртная версія мюзікла-прытчы адбудзецца 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.

"АПОКРЫФ" загучаў. Стаў музыкай. Мелодыямі і гімнамі сталі пякучыя і пранізлівыя словы Максіма Багдановіча: "Хрыстос ізноў сышоў на зямлю, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі…".

Прэм’ера мюзікла-прытчы кампазітара Ларысы Сімаковіч "АПОКРЫФ" адбудзецца 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Канцэртная версія мюзікла да 120-годдзя Максіма Багдановіча прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічныага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь (галоўны дырыжор Наталля Міхайлава), фальклор-тэатр "Госьціца", маладых беларускіх салістаў і майстроў сцэны.

"ГОСЬЦІЦА" у ролі народа — і лежма, і бегма, спяваючы і галосячы, смеючыся і пацьвельваючыся — як раз так, як таго патрабуе музычная версія вядомага твора Максіма Багдановіча "АПОКРЫФ",— у мюзікле-прытчы, створаным кампазітарам Ларысай Сімаковіч. У дзень нараджэння паэта — 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі — прэм’ера музычнага "АПОКРЫФУ", спектакля, дзе персанажы багдановічавай прыпавесці — Народ, Хрыстос, Апосталы, Музыка — выйдуць на сцэну ў новым абліччы, набыўшы новае музычнае жыццё.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Мюзікл-прытча «Апокрыф» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.