“Часам трэба задумвацца над тым, што
робіцца ў тваім доме, горадзе, у тваёй краіне. Ну
нельга ўвесь час думаць выключна пра сябе і
свой ненатольны страўнік”
Адам Глобус
з прадмовы да кнігі Сяргегя Харэўскага “ПраМоўленае”.
Лекцыя ў музейнай установе… Мы свядома бурым стэрэатып: у нашым выпадку гэта не будзе нудна. Калі Менск дэталёва параўноўвае з Рымам вядомы гісторык мастацтва, культуролаг, мастак Сяргей Харэўскі, гэта ўспрымаецца не кампенсацыяй комплексу непаўнавартасці, а вытанчаным камплімэнтам… то лі Рыму, то лі Менску. У гэтым сам будзе разабірацца слухач і госць лекторыя мінскай Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва. Лекцыя “КОЛЬКІ ШЧЫГУЛАЎ ДА РАЗУМЕНЬНЯ МЕНСКУ” распачынае на галерэйнай пляцоўцы цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi”, скіраваных на паглыбленне асэнсавання і абмеркавання важных для беларускай культуры і мастацтва тэмаў. У якасці запрошаных лектараў – вядомыя інтэлектуалы, мастакі, культурныя і грамадскія дзеячы, якія будуць мець магчымасць данесці да шырокага кола людзей думкі, ідэі і праблемы, якім яны прасвячаюць сваё жыцце і дзейнасць.
Тэма лекцыі адсылае нас да аднаго з раздзелаў кнігі Сяргея Харэўскага “ПраМоўленае”, выдадзенай у 2008 годзе, дзе аўтар выдатна вымалёўвае вобраз гораду. Але не толькі. Праз гістарычныя факты і падзеі, праз біяграфію вядомых асобаў, праз этымалогію гарадскіх тапонімаў, архітэктурныя асаблівасці і гісторыю ўзнікнення помнікаў культуры ствараецца своеасаблівая філасофія гараджаніна-мінчука. Разуменне гораду прыводзіць да разумення гарадскога асяроддзя як апірышча культуры, нашай адметнасці. Гэтае разуменне спрыяе разумнаму стаўленню да актуальных праблем прасторы нашага жыцця, да нашай ролі і месца ў развіцці ці дэградацыі гарадской культуры.
Што засталося па-за друкаваным тэкстам? Як прагучаць разважанні лектара ў сенняшнім кантэксце? Якім будзе ўспрыняцце сенняшняга слухача? Запрашаем разам з Сяргеем Харэўскім паразважаць, а магчыма, і падыскутаваць пра гуманістычныя каштоўнасці, архітэктуру і мастацтва гарадской прасторы.
Уваход вольны!