24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«А на нашай планеце ўсё не так, як у вас…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 кастрычніка а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурную сустрэчу “А на нашай планеце ўсё не так, як у вас…”, якая пройдзе ў рамках распачатага ў гэтым годзе цыкла “Творчыя сем'і ў Доме Коласа”. На гэты раз запрошанымі гасцямі стане сям'я беларускіх паэтаў Веры Бурлак і Віктара Жыбуля.

Віктар Жыбуль – беларускі паэт і літаратуразнавец. Скончыў філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры ім. Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет», часопісах «Роднае слова» і «ARCHE Пачатак». Літаратурны шлях пачаў з перамогі на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994 г.). Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Выдаў зборнікі паэзіі “Калі ў хаце дывэрсант” (1996 г.), “Рогі гор” (1997 г.), “Прыкры крык” (2001 г.), “Дыяфрагма” (2003 г.). Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (з 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Браў удзел у шматлікіх міжнародных праектах. Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і чэшскую мовы.

Вера Бурлак – беларуская паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася ў Кіеве. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры ім. Выкладае рускую літаратуру ў БДУ. Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. У творчым асяродку вядома пад псеўданімам Джэці. Аўтарка некалькіх самвыдатаўскіх зборнікаў, кнігі вершаў “За здаровы лад жыцьця” (2003 г). Займаецца літаратуразнаўствам, даследуе паэзію для дзяцей. Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з англійскай, рускай, украінскай моў. Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песняў, як вакалістка і інструменталістка. Удзельнічала ў міжнародных літаратурных праектах. Творы Веры Бурлак перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую і мову эсперанта.

Знаёмству маладых людзей таксама паспрыяла літаратура. Іх першая сустрэча адбылася на творчым вечары аднаго з рускіх пісьменнікаў і пераўтварылася ў творчае і жыццёвае супрацоўніцтва. Сёння сям'ю яднае яшчэ і сынок Кастусь.

Галоўныя госці літаратурнай імпрэзы падзеляцца сваімі творчымі планамі, а таксама распавядуць пра асабістыя захапленні. Прагучаць як іх вершы ў аўтарскім выкананні, так і музычныя нумары ад Веры Бурлак. Той, хто ўжо знаёмы з гэтай парай, добра ведае, што кожнае іх выступленне пераўтвараецца ў сапраўдны перформанс, свята сучаснай паэзіі.

Спадзяемся, што вечар у Доме Коласа дасць магчымасць запрошаным пабачыць адначасова як вядомых і таленавітых людзей, так і проста шчаслівую і цікавую сям'ю.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно