Такім чынам, 26 кастрычніка (серада) за прылаўкам кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) будзе стаяць аўтар гістарычнай прозы і эсэіст Уладзімір Арлоў.
Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19-00 да 20-30) спадар Уладзімір дасць параду наведнікам, якія кнігі вартыя прачытання і падпіша усім ахвочым сваю нядаўна перавыдадзеную кнігу паэзіі “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”.