24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Мы ўсім абавязаны маме»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурна-музычная імпрэза, прымеркаваная да Дня маці.

14 кастрычніка зацверджана ў нашай краіне як Дзень Маці. Народная мудрасць сцвярджае: “Бацька фармуе розум, а маці лашчыць цела, душу”. І гэта сапраўды так. Мужчына імкнецца прадоўжыць сябе ў справах сваіх рук і розуму, у імені і прозвішчы дзіцяці, а жанчына дае жыццё новаму чалавеку, вучыць адрозніваць дабро ад зла. Ад маці мы атрымліваем свае першыя ўрокі. Таму дзень 14 кастрычніка па прыкладу многіх краін свету ў 1996 годзе ўзведзены ў Беларусі ў ранг асаблівых.

Дзень Маці супадае з вялікім народным святам Пакроваў. Паводле тлумачэнняў праваслаўнай царквы, пакровы – пакрывала Божай маці, якая абараніла людзей ад бяды...

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да свята і віншуе ўсіх жанчын, якія носяць ганаровае званне Маці. 13 кастрычніка а 16-й гадзіне ў мемарыяльнай гасцёўні музея адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Дню Маці. Ганаровымі гасцямі будуць маці мнагадзетных сем’яў, маці дзяцей-інвалідаў, прыёмныя маці – падапечныя Адміністрацыйна-тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай дапамогі Савецкага раёна. Са сваімі творамі, прысвечанымі жанчыне, выступяць: беларускі паэт і журналіст, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі, паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Уладзімір Мазго. Успамінамі пра маці, пра ўклад сям’і падзеліцца сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.

Сапраўднай украсай, музычным аздабленнем вечара стане выступленне паэтэсы і барда Ганны Чумаковай.

Сардэчна запрашаем!

Пачатак свята: 13 кастрычніка ў 16.00
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Кантактны тэлефон: 284 17 02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно