3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Штомесяц 13-га рок па-беларуску»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Рок

13 лістапада – "Індра", "Lavatrina" і "На ўзлёт!" у канцэрце "Штомесяц 13-га рок па-беларуску".

Працягваецца серыя беларускамоўных канцэртаў "Штомесяц трынаццатага" у клубе "Салтайм" (пр. Незалежнасці 131/1). Чарговы рок-вечар адбудзецца 13 лістапада. На сцэну ў гэты вечар выйдзе рок-гурт "Індра" з Полацка, мінская каманда "Lavatrina", апроч таго некалькі кампазіцый прадставяць дэбютанты на сталічнай сцэне - блюз-рокавы бэнд "На ўзлёт!" з Мар’інай Горкі.

Гурт "Індра" утварыўся ў Полацку ў 2003 годзе. Сёньня ў яго складзе дзьве закаханыя ў сваю справу дзяўчыны - Вольга Андрэева (сьпевы, гiтара) i Марына Шэф (гiтара), а таксама два таленавiтыя хлопцы - Арцём Новiкаў (бас-гiтара) i Павал Кухто (бубны). "Індра" стала "Адкрыцьцём года" на "Рок-коле 2004", была лаўрэатам "Open Graffity Music Fest" i "Бардаўскай восені-2010". А за перамогу ў гiт-парадзе Эўрарадыё атрымала магчымасьць запiсу альбома на польскай студыi Rembrandt: альбом "Сонцавакол" выдадзены ў 2007 годзе. Цяпер гурт працуе над другiм сваiм альбомам. У творчасьцi стаўка робiцца на тэкст, якасныя аранжыроўкi, прыгожыя гiтарныя сола, якiя падкрэсьлiваюць усю моц голаса Вольгi. "Індра" плённа супрацоўнічае з полацкай паэтэсай Лерай Сом, якая з’яўляецца аўтарам большасці тэкстаў гурта.

На сцэне музыкі заўсёды запальваюць, выкладаючыся на поўную. Музыка "Iндры" - музыка для тых, хто слухае вушамi.

Гурт "Lavatrina" існуе тры гады. Назва гурта ў перакладзе ўз лаціны азначае «ванны пакой», На думку лідэра гурта Васіля Сідарка, ванны пакой — тое месца, дзе можна падумаць пра ўсё, што адбываецца наўкол. Гурт працуе ў стылістыцы пост-гранжу з элементамі брытанскага року. Вас чакае вялікая беларускамоўная праграма гурта.

Гурт "На ўзлёт!" з Мар’інай Горкі толькі робіць свае першыя крокі, але абяцае хоць і кароткую, але змястоўную блюз-рокавую праграму па-беларуску.

Пад час імпрэзы таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і сувеніраў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Пачатак у 19 гадзін.

Квіткі - 20 000 руб.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Штомесяц 13-га рок па-беларуску» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.