3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Фестываль «Рок па вакацыях — 2012»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Рок, Фестиваль

У першы дзень па вакацыях, 1 верасня, у мінскім парку Dreamland адбудзецца штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях». У канцэрце прымуць удзел гурты Akute, Pomidor/Off, Clover Club, Znich, J-J Bingz, ZM99 і Step Hall.

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1997 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

Сёлета фестываль пасля шматгадовага перапынку вяртаецца да старой традыцыі адкрытых пляцовак: «Рок па вакацыях» упершыню пройдзе ў парку забаваў Dreamland. Парк размяшчаецца па вуліцы Арлоўскай, у 15 хвілінах язды ад станцыі метро «Няміга». Апроч таго, на канцэртнай пляцоўцы дазволены продаж піва — нязменнага атрыбуту добрага опэн-эйра.

Парк Dreamland (вул. Арлоўская, 80). Пачатак у 17:00.
Квіткі: 60 000 (папярэдні продаж), 80 000 (у дзень мерапрыемства).
Даведкі: +375 29 2544909, +375 29 6715865.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Фестываль «Рок па вакацыях — 2012» в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.