24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«У парку святла»: канцэрт Познаньскага хору хлопчыкаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У межах Міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе 2011.

2 кастрычніка 2011 года ў 19:30 (пасля святой імшы) ў Архікафедральным касцёле імя Прасвятой дзевы Марыі ў Мінску адбудзецца канцэрт Познаньскага хору хлопчыкаў пад дырэкцыяй Яцэка Сыкульскага “У парку святла”.

УВАХОД НА КАНЦЭРТ ВОЛЬНЫ.

Познаньскі хлапецкі хор – вядомы ў свеце калектыў, новае праяўленне ў польскай і еўрапейскай культуры. З пашанай да традыцый, хор надае новую якасць сусветнай харалiстыцы і праз увядзенне сучасных, аўтарскiх тэхнiк працы з галасамi дамагаецца арыгiнальнага i натуральнага гучання.
Хор супрацоўнiчае з выбітнымі артыстамi (кампазiтарамі, дырыжорамі, аркестрамі, салістамі), эксперыментуе на памежжы мастацтваў i стыляў. У яго рэпертуар уваходзяць шэдэўры даўняй i сучаснай палiфонii, самыя прыгожыя творы XX i XXI стагоддзяў, музыка да фільмаў (у тым ліку, лаўрэата Оскара – Яна А. П. Качмарэка).

Хор даў 3000 канцэртаў на чатырох кантынентах. Браў удзел у прэстыжных музычных фестывалях, выступаў у Carnegie Hall, Берлiнскай Фiлармонii, венскiм Musikverein, Berliner Dom, Notre Dame ў Парыжы, Konzerthaus Berlin, Gewandhaus у Лейпцыгу, Санкт-Пецярбургскай Фiлармонii і Matsumoto Harmony Hall у Японii.

Дырэктар калектыву – Яцэк Сыкульскi, кампазiтар i дырыжор. У сваёй працы пастаянна эксперыментуе, шукаючы новыя формы музычнай экспрэсii. Яго творы i аранжыроўкi атрымлiваюць высокую адзнаку як з боку музычных крытыкаў, так i з боку публiкi.

Сыкульскi запiсаў больш за дзесяць пласцiнак i праграм, у тым ліку, для Польскага Тэлебачання, Радыё ВВС, Радыё SFB. З’яўляецца членам журы некалькiх конкурсаў, вядзе семiнары-практыкумы ў Польшчы i за мяжой.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно