24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Джазавы канцэрт у выкананні квартэта Вацлава Зімпля «HERA»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Джазавы канцэрт у выкананні квартэта Вацлава Зімпля «HERA»ў рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе ЕС.

“Новы квартэт кларнетыста Вацлава Зімпля паслядоўна даследуе сцежку таямнічага фры-джазу, надаючы ёй злёгку этнічны каларыт. Усё разам складаецца ў сюіту, у якой бліскучым чынам сутыкаюцца тонкі лірызм, малітоўная ўзвышанасць і вогненныя выбухі. Багацце колераў паспявае за эмацыянальнай тэмпературай, а калектыў не губляе кантролю над шматграннай формай".
Рафал Ксенжык – “Machina”

Вацлаў Зімпель – кларнэт
Ксавэры Вайцінскі –кантрабас
Павел Пастарэмчук –саксафон
Павел Шпура – ударныя

А што, калі дазволіць музыцы проста існаваць, аддаць ёй прастору і чакаць, што будзе адбывацца?

Гэтае пытанне, паставіў перад сабой Вацлаў Зімпель, заснавальнік квартэта „HERA”, але яно блізкае кожнаму з чатырох музыкантаў калектыва. Іх асноўная мэта - увайсці ў музычны транс, які ліквідуе межы паміж сцэнай і аўдыторыяй, стварае магчымаць спантаннага абмену.

Таму „HERA” – гэта менавіта канцэртны калектыў, які хоць і запісаў два альбомы, але дае магчымасць адчуць, што ніякая апаратура не ў стане запісаць таго, што адбываецца паміж музыкамі і слухачамі.

Іх музыка праходзіць праз усё новыя трансфармацыі, уцякаючы ад чарговых вызначэнняў і класіфікацый. Зыходным пунктам для музыкаў была еўрапейскай духоўная музыка, але „HERA” найбольшае натхненне чэрпае сёння ў народнай традыцыі, звяртаючыся таксама да індыйскай музыкі і афрыканскіх рытмаў. Музыканты знаходзяць тут сутнасць ігры – першапачатковую блізасць да музыкі і іншага чалавека, а таксама да чагосьці безназоўнага.

Для кожнага з музыкаў гэта прэтэкст і матывацыя да ўсё больш глыбокіх пошукаў, як творчых, так і індывідуальных. У іх музыцы гэта ўсё пераплятаецца і яднаецца.

Стэф Гійселс, стваральнік freejazz-stef.blogspot.сom, аднаго з найбольш важных у свеце інфармацыйных парталаў, прысвечаных імправізаванай музыцы, назваў першы альбом квартэта „HERA”, найбольш цікавым альбомам 2010 года - “Best New Release - 2010”, а Вацлаў Зімпель атрымаў тытул “Музыкант 2010 года".
 
Вацлаў Зімпель – кларнетыст і кампазітар, адзін з самых вядомых польскіх музыкантаў на сусветнай сцэне імправізаванай музыкі. З адзнакай скончыў Акадэмію музыкі імя І.Я. Падэрэўскага ў Познані па класе кларнета ў праф.Здзіслава Новака і Вышэйшую школу музыкі і тэатра ў Гановеры па класе кларнета ў праф. Йоханеса Пэйтца.

Самае вялікае натхненне чэрпае з духоўнай і рытуальнай музыкі розных культур.

У сваіх кампазіцыях ён часта спасылаецца да кампазітараў мінулага, ствараючы своеасаблівую сучасную палеміку ці каментар да музычнай традыцыі.
Ідэя стварэння квартэта „HERA” прыйшла да яго, калі ён падарожнічаў па Сіцыліі і наведваў мясцовыя храмы, калісьці месцы культу грэцкай багіні Геры.

Супрацоўнічаў з найбольш вядомымі прадстаўнікамі польскага і міжнароднага музычнага авангарда, у прыватнасці : Кенам Вандэрмаркам, Бобі Ф’ю, Джо Макфі, Сцівам Конам, Хрысціянам Рамондам, Мікалаям Тшаскай, Цімам Дэйзі, Сцівам Свэйлі, Дэйвам Рэмпісам, Клаўсам Кугелем, Марцінам Масецкім, Рафаэлем Рагінскім.

Яго сумесны праект з Цімам Дэйзі, "Чатыры муры", у якім таксама прынялі ўдзел Марк Токар і Дэйв Рэмпіс, быў прызнаны альбомам 2008 года па выніках анкетавання на сайце «Дыяпазон».

Альбом мультыкультурнага квартэта В.Зімпля "The Passion" (“Запал”) быў залічаны да найбольш інавацыйных альбомаў 2010 г. па выніках апытання "New Ears Award 2010" на партале www.freejazz-stef.blogspot.com. Гэты ж альбом атрымаў тытул "Honorable Mention" (“Пахвальны вотгук”), які прысуджаецца новайорскім часопісам “All About Jazz – New York” (“Усе пра джаз - Нью-Йорк”).

Вацлаў Зімпель з'яўляецца самым маладым пераможцам у гісторыі Мастацкай прэміі горада Познань.

Ксавэры Вайцінскі – атрымаў класічную адукацыю кантрабасіста, але ён свабодна парушаецца ў розных стылях: ад старадаўняй да сучаснай імправізаванай музыкі.

Вайцінскі валодае характэрыстычным, глыбокім гукам і ўнікальным пачуццём рытму, напамінаючы славутых афраамерыканскіх кантрабасістаў.
Яго віртуозная смычковая тэхніка дазваляе яму вясці меладычныя партыя, ўваходзячы ў раўнапраўны дыялог з сольнымі інструментамі.

Павел Пастарэмчук – на сёння найбольш цікавы прадстаўнік саксафаністаў маладога пакалення на польскай сцэне. Яго характарызуе выключна лірычны і экстэтычных стыль, які з’яўляецца працягам традыцый вялікіх майстроў саксафона, як Джон Калтрэйн і Фэроў Сандэрс. Яго ігра гіпнатызуе. Музыкант свядома стварае непаўторныя фразы, якія цяжка забыць.

Павел Шпура - барабаншчык, чый стыль ўяўляе сабой кампіляцыю многіх традыцый.

Яго натхненнем з’яўляецца барабанная ігра чорнай і арабскай Афрыкі, турэцкая традыцыя, а таксама зварот да амерыканскіх рок-барабаншчыкаў 60-х і 70-х гадоў.

Шпура карыстаецца гэтымі стылістыкамі з незвычайнай лёгкасцю, здзіўляючы слухача рытмічнымі рашэннямі, альбо ўводзячы яго ў глыбокі транс.

Пачатак у 19.00

Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача.

Даведкі па тэлефонах:
284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў)
331 36 91
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)
www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно