24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Лінія жыцця

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 верасня 2011 года адзначае свой юбілейны дзень нараджэння рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрый Ігаравіч Лізянгевіч. З гэтай нагоды ў кастрычніку на вялікай сцэне коласаўскага тэатра адбудзецца творчы вечар “Лінія жыцця” – гэта разважанні юбіляра пра жыццё і творчасць і ўрыўкі са спектакляў апошніх год: “Чайка” А.Чэхава, “Залёты” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Дзверы” С.Кавалёва, “Жанчыны Бергмана” М.Рудкоўскага, “О-ля-ля!” М.Камалеці, “Вельмі простая гісторыя” М.Ладо, “Я чакаю сапраўднага мужчыну” па матывах Э.Радзінскага.

Юрый Лізянгевіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1992 года. Працуе стабільна, прафесійна, з улікам вытворчых патрабаванняў і рэпертуарнай палітыкі тэатра. Выдатна ведае сусветную драматургію. Робіць здабыткам нацыянальнага тэатра лепшыя творы сусветнай і рускай класікі. Паставіў больш за 30 спектакляў на коласаўскай сцэне.

Найбольш значныя работы рэжысёра: “Непаразуменне” А.Камю, “Здурнелы Журдэн” М.Булгакава, “І паміраючы дрэвы стаяць” А.Касоны, “Тайбелэ і яе дэман” І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана.

Асаблівай удачай рэжысёра стаў спектакль “Залёты” В.Дуніна-Марцінкевіча (першая пастаноўка п'есы на беларускай драматычнай сцэне). Беларускі саюз тэатральных дзеячаў адзначыў пастаноўшчыка Юрыя Лізянгевіча "Крышталёвай кветкай" за самы ўдалы дэбют.

Ажыццявіў пастаноўкі спектакляў па запрашэннях Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага драматычных тэатраў. Найбольш значная работа – спектакль “Цыганскі кароль” паводле аднайменнай аповесці У.Караткевіча на сцэне Брэсцкага драматычнага тэатра. Спектакль паказаны на Міжнародным фестывалі “Белая Вежа” у 1998 годзе.

Вельмі плённа працуе ў апошніх тэатральных сезонах. У рэпертуарнай скарбонцы рэжысёра– выдатныя пастаноўкі класікі: “Дзядзька Ваня”, “Вішнёвы сад”, “Чайка” А.Чэхава, “Грахі бацькоў” па п’есе “Прывіды” Г.Ібсена, “Непрыступная сеньёра” Лопэ дэ Вегі, “Муж і жонка” А.Фрэдры.

Спектаклі “Непаразуменне” А.Камю і “Грахі бацькоў” Г.Ібсена станоўча ацэнены крытыкай на фестывалі “Маладзечанская сакавіца”.

Спектакль “Вішнёвы сад” А.Чэхава атрымаў добрыя водгукі крытыкі падчас справаздачных гастроляў тэатра ў Маскве ў 2001 годзе.

Спектакль “П'емонцкі звер”, пастаўлены па п'есе маладога беларускага драматурга А.Курэйчыка, выдатна прыняты гледачом, крытыкамі, грамадскасцю Рэспублікі Беларусь на Дні беларускага пісьменства ў Полацку ў верасні 2003 года.

Юрый Лізянгевіч звычайна падпарадкоўвае свае пастановачныя рашэнні творчым індывідуальнасцям акцёраў. Таму сцэнічныя работы рэжысёра – гэта, у першую чаргу, адкрыцці акцёраў, выяўленне надзвычай арыгінальных і нават нечаканых рысаў акцёрскага таленту.

Удзяляе шмат увагі выхаванню творчай моладзі тэатра. Пастаянна праводзіць заняткі па майстэрству акцёра са студэнтамі-завочнікамі Беларускай акадэміі мастацтваў.

За выдатныя творчыя дасягненні, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны Граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно