3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт музыкі Караля Шыманоўскага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Классика

КАРАЛЬ ШЫМАНОЎСКІ ў межах міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2011 годзе.

Караля Шыманоўскага называюць другім пасля Фрыдэрыка Шапэна сусветна вядомым польскім кампазітарам. Яго творы становяцца ўсё больш папулярнымі сярод вядомых музыкаў і оперных рэжысёраў, у ліку якіх – Валерый Гергіеў, Дэвід Паунтні, Марыюш Трылінскі. Опера Шыманоўскага «Кароль Рогер» лічыцца адной з самых важных опер пачатку ХХ стагоддзя.

Кампазітар паходзіць з полькіх крэсаў, края, дзе суіснавалі каталіцызм, праваслаўе, юдаізм і іслам. Таму знаёмства з Шыманоўскім і яго творчасцю – гэта яшчэ і магчымасць больш даведацца пра Польшчу і яе даўнія шматкультурныя традыцыі.

У Мінску ў межах праграмы I,Culture беларусы змогуць наведаць наступныя праекты: ПРАЕКТЫ ФІНАНСУЮЦЦА МІНІСТРАМ КУЛЬТУРЫ І НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА.

12 ноября, 19.00, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая канцэртная зала, Канцэрт музыкі Караля Шыманоўскага.

Выканаўцы:
Дзяржаўны сімфанічны аркестр РБ – мастацкі кіраўнік А. Анісімаў
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла РБ імя Р. Шырмы − мастацкі кіраўнік Людміла Яфімава
дырыжор − Раман Рэваковіч (Польшча)
піяніст − Ян Кшыштаф Броя (Польшча)
тэнар − Януш Нелепа, артыст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету Рэспублікі Беларусь

У праграме:
- Караль Шыманоўскі – Канцэртная ўверцюра, op. 12;
- Караль Шыманоўскі – Сімфонія № 4 (Sinfonia concertante), op.60;
- Караль Шыманоўскі – Балет «Харнасі», op. 55 (канцэртнае выкананне).

Праект рэалізаваны Фондам Pro Musica Viva.

Ян Кшыштаф Броя – вядомы польскі піяніст, выступае з канцэртамі па ўсім свеце. Запісвае музыку для радыё і тэлебачання Польшчы, Іспаніі, Германіі, Францыі, Японіі, ЗША і Расіі. Працаваў музычным кансультантам на здымках оскараноснага фільма Р. Паланскага «Піяніст», прымаў удзел у запісе саўндтрэка да фільма Анджэя Вайды «Аер».
Часопіс Ruch Muzyczny параўнаў піяніста са славутымі майстрамі мінулага стагоддзя, назваўшы «адным з выдатнейшых польскіх музыкантаў».

Яго запіс IV канцэртнай сімфоніі К. Шыманоўскага з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве пад кіраўніцтвам А. Віта для фірмы NAXOS атрымаў намінацыю на прэмію амерыканскай Фанаграфічнай Акадэміі Grammy 2010.

Раман Рэваковіч – польскі дырыжор, супрацоўнічае з сімфанічнымі і камернымі аркестрамі Украіны, (Нацыянальны сімфанічны аркестр Украіны, Нацыянальны ансамбль салістаў «Кіеўская Камерата», Акадэмічны сімфанічны аркестр Львоўскай абласной філармоніі), Польшчы (аркестр Sinfonia Varsovia, Аркестр Польскага Радыё, Польскі аркестр Sinfonia Iuventus), а таксама з сімфанічным аркестрам Філармоніі Растова-на-Доне (Расія). Заснавальнік і кіраўнік Фонда Pro Musica Viva, які займаецца папулярызацыяй і падтрымкай розных музычных ініцыятыў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Канцэрт музыкі Караля Шыманоўскага в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.