24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Арменія старажытная, Арменія вечная»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 верасня 2011 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурную вечарыну “Арменія старажытная, Арменія вечная”, прымеркаваную да 20-годдзя незалежнасці Рэспублікі Арменія. Мерапрыемства пройдзе ў рамках праекта “Мы родам з СССР”.

Ганаровым госцем музея будзе армянскі паэт і мастак Кавес Зарыш, які жыве ў Мінску. Пад гэтым псеўданімам майстар піша вершы і жывапісныя палотны, у жыцці ж ён Антанесян Саак Сяргеевіч – доктар эталогіі, прафесар, старшыня дабрачыннага савета Міжнароднай акадэміі экалогіі, мастацтва і архітэктуры, прэзідэнт кампаніі Uniecofor LLC, якая займаеца экатурызмам, геннай інжынерыяй. Саак Сяргеевіч аўтар двух зборнікаў лірычных вершаў “Лабірынт”, “Калі я адзін…”, займаецца арганізацыяй выставак аматарскай мастацкай творчасці ў Ерэване і на Беларусі, актыўна прапагандуе беларускую нацыянальную культуру ў Рэспубліцы Арменія.

Спецыяльна да важнай даты ў гісторыі сучаснай Арменіі аўтар падрыхтаваў выстаўку жывапісу “Такі нечаканы Кавес Зарыш”, на якой прадстаўлены некалькі дзясяткаў мастацкіх работ з цудоўнымі краявідамі Арменіі, фотаздымкі знакавых у жыцці майстра мясцін яго роднай краіны. Акрамя таго, на вечары можна будзе пачуць нацыянальныя армянскія песні і мелодыі, паслухаць вядомыя радкі з твораў Якуба Коласа ў перакладзе на армянскую мову.

Па традыцыі праекта ад імя армянскай дыяспары ў Мінску музею песняра будзе перададзены саджанец дэкаратыўнага дрэва для пасадкі ў Парку Паэзіі ва ўрочышчы Смольня на радзіме класіка нашай літаратуры ў Стаўбцоўскім раёне.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон: 284-05-55, 284-17-02
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно