3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Творчая майстэрня па сучасным рамястве «I, Culture puzzle!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Творчая майстэрня па сучасным рамястве I, CULTURE PUZZLE  ў межах міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе.

Ператварыцеся на адзін дзень у рамесніка і далучыцеся да міжнароднага праекта I, CULTURE PUZZLE.

18 верасня ў мінскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3) з 12:00 да 18:00 пройдзе творчая майстэрня па сучасным рамястве I, CULTURE PUZZLE. Уваход – вольны.

Глабальны праект I, CULTURE PUZZLE праводзіцца ў межах міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 10 сталіцах свету – ад Мадрыда да Токіа. У Мінску ў межах праекта творцы і рамеснікі правядуць майстар-класы па сучасным рамястве: кожны жадаючы зможа навучыцца шыць, майстраваць брошкі, лялькі ці заколкі, дэкарыраваць старую вопратку і яшчэ шмат чаму. Вынік сваёй працы можна будзе забраць з сабою.

Кульмінацыяй майстэрні стане стварэнне беларускай часткі паззла-палатна I, CULTURE. Фрагменты гэтага паззла размеркаваныя сярод 10 сталіц-удзельніц праекта: кожная краіна падрыхтуе сваю частку, пасля чаго з іх сшыюць палатно I, CULTURE. Мінскі фрагмент памерам 20х20 метраў супольна сшыюць і напоўняць уласнымі вырабамі ўдзельнікі майстэрні. Пасля яго выява з'явіцца на афіцыйным сайце праекта www.culture.pl, дзе зойме сваё месца сярод іншых частак вялікага пазла.

Майстэрня I, CULTURE PUZZLE ладзіцца на двух паверхах палаца: акрамя майстар-класаў можна будзе наведаць выставу твораў сучасных рамеснікаў і набыць дызайнерскія вырабы.

Другі паверх:
- Майстар-клас Уладзіміра Лісовенка, дзе можна будзе навучыцца ствараць габелен з сучасных матэрыялаў.
- Майстар-клас па рэстаўрацыі старых крэслаў, які правядзе дызайнер Таццяна Гамза.
- Стварэнне беларускага фрагмента паззла-палатна I, CULTURE.

Першы паверх:
- Выстава сучасных рамеснікаў.
- Майстар-класы па вязанню, шыццю.
- Крама галерэі “Ў”.
- Студыя дызайна “Адліга”.

Музычнае суправаджэнне: Dj Papa Bo.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.
Кантактныя тэлефоны:
+375 172 86 31 68
+375 29 642 87 65

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Творчая майстэрня па сучасным рамястве «I, Culture puzzle!» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.