3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Восеньскі фэст»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

Вось і надышла восень. У задуменні стаяць старадаўнія хаты, пуні ды адрыны, ўспамінаючы вясёлыя галасы руплівай вясны і клапатлівага лета. Засыпана зерне ў клець і гаспадыні амаль прыбралі свае агароды. Самы час адпачыць і запрасіць у госці сваякоў і суседзяў.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае сваіх сяброў на "Восеньскі фэст", які ўжо некалькі год запар знаёміць наведвальнікаў з традыцыйнымі народнымі восеньскімі святамі. Сёлета гэта яскравае мерапрыемства пачнецца а 13-ай гадзіне 24 верасня. Мы запрашаем ўсіх узгадаць святы Багач і Пакровы, далучыцца да старажытнага абрада "Жаніцьба лучніка", пазнаёміцца з персанажам гульні "Пан Быкоўскі", прыняць удзел у народных восеньскіх забавах і гульнях. Святочная атмасфера дапоўніцца канцэртнай праграмай ансамбляў Шчомысліцкага сельскага дома культуры "Шчамыслянка", Прылукскага цэнтра народнай творчасці "Мілавіца" і дзіцячага калектыву "Бараўлянская крынічка".

Упершыню на "Восеньскім фэсце" будзе разгорнуты продаж таннай садавіны і гародніны ад сельгаспрадпрыемстваў Мінскага раёна.
Пад час свята можна будзе набыць сувеніры ад народных майстроў, падсілкавацца ў сапраўднай "Беларускай карчме", прыняць удзел у майстар-класе па пляценню з саломкі.

Шаноўныя наведвальнікі! Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20 Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Будзем рады бачыць вас у музеі.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых – 8000 руб. для студэнтаў – 6000 руб.
для школьнікаў – 4000 руб.
У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея; і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах свята).

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi "Паўднёва-Заходняя" прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00;15:50;18:30 - на тэрыторыю музея
аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05;16:05;16:30;17:00; 17:50;18:20 - да прып. "Музей".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Восеньскі фэст» в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.