3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Месяц нямецкай літаратуры ў кнігарні «ЛогвінаЎ»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Цэлы верасень? Цэлы верасень! Цэлы месяц у цэнтры Мінску ў кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці 37А) будзе стаяць вялікая паліца з нямецкімі, аўстрыйскімі і швейцарскімі кніжкамі. Набыткі нямецкай і нямецкамоўнай літаратуры: сучасныя і класічныя, перакладзеныя і ў арыгінале – падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца з нямецкімі газетамі і мастацкімі альбомамі нямецкіх ілюстратараў.

Цэлы верасень? Так, цэлы месяц раз на тыдзень у кнігарні "логвінаЎ" можна будзе ўбачыць і паразмаўляць з літаратурнымі зоркамі першай велічыні.

Расклад імпрэзаў "Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні "логвінаЎ":

5 верасня (панядзелак) – Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца творчы вечар яскравага прадстаўніка беларускага мадэрнізму Алеся Разанава з прэзентацыяй яго нямецкамоўнай кнігі Der Mond denkt, die Sonne sinnt ("Месяц думае, Сонца разважае"). Вядучы імпрэзы - Ігар Бабкоў. Пачатак а 19-й гадзіне.

10 верасня (субота) – Дзіцячы ранішнік "Guten Tag, Tanaka! Падарожжа Капітана Танакі ў незвычайную краіну Германію" з прызамі і чаепіццём. Вядучы – пластылінавых спраў майстра Алесь Кудрыцкі. Пачатак а 14-й гадзіне.

12 верасня (панядзелак) – Вечар сучаснай нямецкай літаратуры. Падвядзенне вынікаў конкурсу Інстытута імя Гётэ і часопіса "Прайдзісвет" на пераклад навелы Гайнрыха фон Кляйста. Знаёмства маладых беларускіх перакладчыкаў з сучаснай нямецкай літаратурай. Вядучая – Вера Дзядок.

17 верасня (субота) – Нон-стоп паказ 3 стужак рэжысёра Фатыха Акіна на нямецкай мове. Пачатак а 14-й гадзіне. Уваход – вольны.

19 верасня (панядзелак) – Творчая вечарына легенды беларускай літаратуры, перакладчыка Васіля Сёмухі. Падчас вечарыны адбудзецца прэзентацыя перакладной версіі кнігі Германа Гесэ "Стэпавы воўк" і зборніка "Званы старое казкі", куды ўвайшлі беларускія пераклады вершаў нямецкіх кампазітараў. Запрошаныя госці – Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас і Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне.

26 верасня (панядзелак) – Сустрэча са швейцарскім пісьменнікам Йенсам Нільзэнам. У імпрэзе возьме ўдзел перакладчыца Ірына Герасімовіч. Вядучы – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 20-й гадзіне.

Кнігарня "логвінаЎ" знаходзіцца на пр. Незалежнасці 37а, у адным будынку з Галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" і барам "Малако". Кантактны тэлефон: +375-44-7236574 (Павал).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Месяц нямецкай літаратуры ў кнігарні «ЛогвінаЎ» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.