24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Гурт «FolkRoll» i Nasta Niakrasava з праграмай «VIR»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гурт FolkRoll узнік летам 2008 году як сумесны праект вакалісткі Насты Някрасавай і кампазітара і гітарыста Паўла Рыжкова. FolkRoll шукае натхнення ў традыцыйнай беларускай культуры. Музыка гурта з’яўляецца творчай прасторай, у якой музычная думка адначасова развіваецца ў двух плоскасцях: еўрапейскай, сучаснай і традыцыйнай, спрадвечнай, што падкрэсліваецца ў музычных тэхніках акустычнага гучання класічных інструментаў і аўтэнтычнага глыбокага спеву вакалісткі.

FolkRoll i Nasta Niakrasava здабылі прызнанне за мяжою, і маюць на сваім рахунку 3-е месца фестывалю “Mikołajki folkowe” (Люблін, 2008), дзе Наста таксама атрымала ўзнагароду імя Ані Кеўбусевіч для найлепшай вакалісткі. У красавіку 2009 году FolkRoll і Наста Някрасава ўзялі Гран-пры XII Фальклорнага фестываля Польскага Радыё “Nowa Tradycja” і атрымалі ўзнагароду імя Чэслава Немэна.

У 2011 годзе гурт выдаў свой дэбютны дыск пад назвай “Vir”.

Першы раз у краіне музыкі дадуць сольны канцэрт і запрэзентуюць творы з дыску “Vir” на сцэне Младзёжнага тэатру эстрады 30 верасня 2011 году. Сардэчна запрашаем!

Склад гурта:
Павал Рыжкоў – гітара, аранжыроўка
Аляксандра Чахоўская – скрыпка
Кацярына Клімовіч – альт
Валеры Алешка – кларнет
Дзмітры Буянаў – кантрабас
Наста Някрасава – спеў, перкусійныя інструменты

Гурт у сеціве: www.folkroll.eu

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно