24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«LPM — Live Performers Meeting X»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 верасня 2011 году ў Мінску (Беларусь) пачнецца дзесятая сустрэча LPM - Live Performers Meeting.

На працягу чатырох дзён каля 200 удзельнікаў Live Performers Meeting з 22 краін свету прэзентуюць больш за 100 перформансаў.

LPM - гэта 4 дні аўдыё-відэа перформансаў і VJ-інгу, семінараў, дыскусій і прэзентацый новых тэхналогій і софту. LPM збірае прадстаўнічую міжнародную суполку віджэяў, аўдыёвізуальных артыстаў, спецыялістаў па новых медыя і даследчыкаў з усяго свету.

Эксперымент - адзін з галоўных элементаў філасофіі LPM Minsk.

У цэнтры ўвагі LPM - ЖЫВОЕ ВІДЭА. Мы імкнемся даследваць і прэзентаваць аспекты жывых відэа-практык, якія, на нашу думку, граюць важную ролю ў сучасным культурным працэсе.

LPM - гэта творчае асяроддзе, свята яднання новых тэхналогій, таленту, творчасці, музыкі і камунікацыі. Гэта і платформа для абмену досведам і ведамі.

Мэты праекта:
- Наладзіць культурныя сувязі паміж Беларуссю і іншымі краінамі.
- Спрыяць развіццю і папулярнасці культуры жывога відэа - на Беларусі і ўва ўсім свеце.
- Стварыць прастору для дыялогу, супрацы і ўзаемаабмену інфармацыяй і ідэямі паміж візуальнымі артыстамі з розных краін.
- Спрыяць даследванням, эксперыментам і ўзаемадзеянню розных формаў мастацтва, а таксама ўзаемадзеянню і яднанню электронных і аналагавых тэхналогій, праграмнага забеспячэння і абсталявання.
- Спрыяць распаўсюджванню твораў і праектаў відэа-артыстаў.
- Пазнаёміць гледачоў з мноствам артыстаў з усяго свету, якія працуюць у сферы жывых відэа-перформансаў і паказаць, як артысты аб’ядноўваюць у сваёй творчасці мовы музыкі, відэа, тэатра, графікі - і такім чынам ствараюць новыя спосабы ўспрымання і камунікацыі.
- Кансалідаваць ролю LPM , як нацыянальнага і інтэрнацыянальнага пункту адліку для віджэяў і відэа-артыстаў, якія працуюць у розных накірунках сучаснага мастацтва візуальных перформансаў.
- Замацаваць і развіць стасункі паміж удзельнікамі былых сустрэч LPM - у тым ліку тых, хто супрацоўнічае над эксперыментальным праектам “FLxER”
- Тое, што LPM адбудзецца ў Мінску, таксама дазволіць прыняць удзел у сустрэчы той частцы суполкі віджэяў і візуальных перформераў, якія не мелі магчымасці прыняць удзел у LPM раней.

Месца падзеяў: У Мінску LPM пройдзе на дзьвух культурных пляцоўках - у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” і Loft cafe.

У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” будуць размешчаны пастаянныя інсталяцыі. Ў першай палове дня тут будуць праходзіць воркшопы, а па вечарах - перформансы і вечарыны.

Бар “МАЛАКО” штодзень і штовечар будзе збіраць ўдзельнікаў сустрэчы. Апроч таго, тут пройдуць маленькія прэзентацыі і перформансы. Разам з выставачнай прасторай, бар стане месцам для вечарынаў.

Кнігарня “ЛогвінаЎ” таксама прыме некаторыя з воркшопаў.

Начная прастора для візуальных перфомансаў, інсталяцый, VJ турніра і вечарын будзе створана ў Loft cafe, які трансфармуецца спецыяльна для LPM.

Штодзённы расклад:
15:00 - 21:00 Воркшопы
15:00 - 16:00 Лекцыі і канферэнцыі
16:00 - 18:00 Прэзентацыі праектаў і прадуктаў
18:00 - 04:00 Перформансы і VJ / DJ сэты

Прад’юсэры і мэнэджэры LPM - Flyer communication, пры падтрымцы Culture Programme of the European Union.

Са-арганізатары падзеі - Linux Club Italia (IT), FLxER.net (IT), Association Les Reseaux De la Creation - Vision'r(FR) і Jelenlét Kulturális Közhasznú Egyesület - Cinetrip VJ Torna (HU), пры партнёрстве Ygallery of contemporary art (BY), Goethe Institut in Minsk (BY) і Foundamental Network (BY).

Квіткі: Днём уваход вольны (акрамя платных воркшопаў).
Уваход на начныя мерапрыемствы па квітках.
Кошт квіткоў пасля 22:00:
22 і 25 верасня - 30.000 BYR
23 і 24 верасня - 50.000 BYR

Даведка:
(017) 286 31 68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
26 сентября 2011 в 13:16

очень понравилось мероприятие. побольше бы таких

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно