24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт Сергея Долгушева и Александра Ясинского

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Упершыню ў Беларусі: канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага!

14 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца вялікі супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

Канцэрт будзе складацца з дзвюх дзеяў: у першай прагучаць «Літвінская сюіта» і лірніцкія спевы, а ў другой – песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Гэтая ўнікальная праграма будзе ўпершыню прэзентаваная ў Беларусі: дагэтуль яна выконвалася толькі на канцэрце ў Празе і на конкурсе «Бардаўская восень-2015».

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Филармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Зараз жыве і працуе ў Празе, і прыедзе ў Беларусь адмыслова для гэтага канцэрта.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно