24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Аўтарскі аўторак

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вечарына мэлядэклямацыяў і калектыўных імправізацыяў зь “Віктарам Сямашкам ды Кумпаніяй”

Праграма:
- Інструмэнтальная разьмінка.
- Мэлядэклямацыйныя кампазыцыі (з маленькай лекцыяй).
Антракт.
- Графічныя кампазыцыі (паводле загадзя падрыхтаваных інструкцыяў).
- Кульмінацыйная імправізацыя (з плястыкай).

Удзельнікі:

Віктар Сямашка — духавік-імправізатар і паэт зь Менску. На сцэне з канца 1990-ых. Браў удзел у разнастайных праектах кшталту “Князь Мышкін” і “Нагуаль”, стварыў уласныя гурты “Сямашка ды Кумпанія”, Paradox-Ensemble, Fantastic Swimmers. Выступаў у розных гарадох Беларусі, Польшчы, Украіны, Летувы, Латвіі, Расеі, у Францыі. Запісы яго праектаў выдаваліся на лэйблах Tape-Safe (Бэльгія), Mahorka (Баўгарыя), Signals from Arkaim (Чэхія), Clinical Archives (Расея) ды інш. Займаецца мэлядэклямацыяй, піша музыку для нямога кіно. Вядзе культуралягічную радыёпраграму “Кракатук” (vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk).
www.youtube.com

Дзяніс Кудраўцаў
– чалавек-рок-бэнд зь вёскі Сінія Горы, што каля Менску. Шмат год займаецца хатнім гуказапісам (праекты VoCall, HEX, Lin Ua). Піша песьні ды інструмэнтальныя творы, музыку да кіно й тэатральных пастановак. Задзейнічаны ў шэрагу андэграўндных калектываў (The Bangalors, Masque Noir, Yellow Power). Здымае кароткамэтражнае відэа. E 2016 г. журы фэстывалю velcom Smartfilm прызнала найлепшым буктрэйлерам беларускай літаратуры ягоны ролік да кнігі Сяргея Дубаўца. У тым жа годзе першым зь беларусаў Дзяніс паўдзельнічаў у амэрыканскім праекце OneBeat.
www.youtube.com

Максім Іўкін
– кампазытар, харавы дырыгент, піяніст і вакаліст, стваральнік фармацыі “Балцкі Субстрат”, былы ўдзельнік гурту “Жаба ў каляіне”. У песеннай творчасьці спэцыялізуецца на фальклёры й вершах рэпрэсаваных паэтаў. Аб’езьдзіў з канцэртамі ўсю Беларусь. Адмыслова завітае на імпрэзу з Масквы, дзе зараз жыве й сьпявае ў мясцовым латыскім хоры.
vk.com/b.substrat
www.youtube.com

Кантакты:
Мемарыяльны музэй-майстэрня З.І. Азгура
вул. Азгура, 8
інфа тэл.: +375 (17) 380-06-32
www.azgur.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    3,00 руб.

  • Точки продаж:

    - ў касе ды на сайце музэя

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно