24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт народного ансамбля песни и танца Спадчына

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускае нацыянальнае мастацтва ад “Спадчыны”

Ансамбль песні і танца “Спадчына” – гэта яркі і самабытны заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, які больш за паўстагоддзя захоўвае нацыянальную культуру, дорыць гледачам магчымасць дакрануцца да песенна-танцавальнага багацця Беларусі. Кожнае выступленне калектыва – сапраўднае свята, якое артысты дораць гледачам.

Атрымаць асалоду ад непаўторнага беларускага нацыянальнага мастацтва, якое на самым высокім мастацкім узроўні прадставіць ансамбль “Спадчына”, запрашаем 2 красавіка ў 15.00 у Палац культуры г.Маладзечна. Сёння ансамбль складаецца з трох груп: харавой, танцавальнай, інструментальнай і налічвае 55 чалавек.

У песні і танцы раскрываецца душа народа. У рэпертуары “Спадчына” налічваецца сотні такіх твораў. Аснову складаюць беларускія песні. Але ёсць украінскія і рускія. Асаблівага каларыту ў кожнае з выступленняў дадаюць вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, якія ў большасці сваёй былі напісаны і апрацаваны самім Іосіфам Сушко. Гэта “Талака”, “Купалле”, “Хрэзьбіны”, “За ваколіцай”, “Беларускі Лянок”, якія вяртаюць нас да вытокаў, да духоўнай спадчыны беларусаў.

У 2015 годзе ансамбль адзначыў свой 55-гадовы юбілей вялікім святочным канцэртам “Спявай, маё Сэрца, спявай”. Творчая гісторыя калектыву складаецца з запамінальных і захапляльных выступаў на шматлікіх сцэнічных пляцоўках у краінах СНД і блізкага замежжа. Неаднаразова артысты выступалі на ВДНГ у Маскве і нават у Зорным гарадку! Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Спадчына” – лаўрэат міжнародных фестываляў народнай творчасці ў Балгарыі, Венгрыі, Літве, Германіі, Польшчы, Італіі.

Штогод калектыў прымае ўдзел у Абласным фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле”, які праходзіць у чэрвені ў Мядзельскім раёне.

Неаднаразова “Спадчына” выступала на Рэспубліканскім фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, Рэспубліканскім фестывалі працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, ХII Усеагульным фестывалі “Беларускі песня” ў Польшчы, Расійска-беларускай прамысловай выставе ў г.Санкт- Пецярбург інш.

Значныя паездкі з сяброўскім візітам адбыліся ў Эстонію і Польшчу. Заслужаны калектыў прымаў удзел у фестывалі народнай творчасці “Культурныя масты Балтыкі” і штогадовым мерапрыемстве “Свята беларускай культуры” адпаведна.

Дадатковая інфармацыя па нумары 8-0176- 55-55- 55.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 655 55 55

  • Стоимость билетов:

    5,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно