24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Sumarok и Павла Лабурдова

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Наступае час лубочнага андэграўнду.
22 лютага Паб «Піўняры» (Мінск, вул.Лабанка, 77) ахінецца ў атмасферу лубочнага андэграўнду, якую створаць полацкі гурт «Sumarok» і мінскі выканаўца Павел Лабурдаў.


Гурт «Sumarok» (vk.com/sumarok_band) нарадзіўся ў Полацку ў 2009 годзе. Лідар гурта — журналіст, грамадскі дзеяч, аўтар пастаяннай калонкі ў часопісе «Маладосць» Ігар Палынскі. Калектыў выконвае пераважна аўтарскія кампазіцыі на беларускай і рускай мовах. У 2015 годзе выйшаў дэбютны альбом «Мінор», напрыканцы 2016-га свет пабачыў канцэртны акустычны «нібытаальбом» «Як ёсць». Цяпер полацкія музыкі працуюць над трэцяй нумарной кружэлкай і абяцаюць, што гэта будзе нешта. Выступ 22 лютага будзе першай ластаўкай-анонсам гэтага альбому. 

Мінскі мастак і музыка Павел Лабурдаў (vk.com/laburdov) працуе ў розных кірунках — ад цяжкіх металёвых напрамкаў, класікі і бардаўскай песні да электроннай музыкі. Апошнім часам займаецца спалучэннем музыкі і выяўленчага мастацтва, аб’ядноўваючы свае карціны і музычныя творы ў непадзельнае цэлае. На імпрэзе Павел прэзентуе акустычную праграму, у якую ўвойдуць як новыя, так і старыя песні.

Выканаўцаў аб’ядноўвае імкненне не ігнараваць тое, што немагчыма ўпісаць ні ў адзін фармат сваіх прафесійных заняткаў. «Калі лезуць вонкі такія геніяльныя думкі, наступае час лубочнага андэграўнду», — кажуць музыкі, якія выступяць у Пабе «Піўняры» 22 лютага.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
15 февраля 2017 в 16:44

Памяняўся час пачатку імпрэзы. Канцэрт пачнецца ў 19:00

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно