24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Кnyaz Mishkin

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

ГУРТ «КНЯЗЬ МЫШКІН» існуе з 1991 года. Яе заснавальнікам і ідэйным кіраўніком з'яўляецца гітарыст ЛЕАНІД НАРУШЭВІЧ і цікава, што склад граючых з ім музыкаў заўсёды зьмяняецца...

За гэты час каманда запісала паўтара дзясятка альбомаў (якія выходзілі амаль выключна на касэтах), удзельнічала ў мностве фестываляў (ў іх складзе: «Сырок-5» у Маскве, «Скиф-5» у Санкт-Пецярбургу, «Альтернатива» у Празе и інш.), выпусціла дыскі на амерыканскім лэйбле Wood Records, московских Geometria и AKATZIA и астатн.

Нягледзячы на тое, што гурт відавочна імкнецца да працы з «вялікімі формамі», іх кампазіцыі слухаюцца з непамяньшальнай цікавасцью, літаральна на адным подыху. Прычына ў тым, што збудаванай на вольнай імправізацыі музыцы атрымліваецца пазьбегнуць штампаў і шаблонаў, любых жанраў і стыляў — як джазавых, так и рокавых. Тут практычна няма пустых альбо прахадных месцаў, музыка ніколі не знаходзіцца на месцы, не раздзьмухваецца, спрабуючы запоўніць гіганцкі аб'ём бясконцымі і бессэнсоўнымі сольнымі брэйкамі асобных інструментаў альбо занудлівымі паўторамі; яна спакойна і натуральна жыве, дыхае і развіваецца. А ўдзельнікі гурту, здаецца, усяго толькі даюць магчымасць распускацца гэтай незвычайнай кветцы дзівоснай прыгажосьці, імкнучыся не задушыць яе неасцярожнымі і неапраўднымі дзеяннямі. Яны аддаюць перавагу працай з рытмам і мелодыяй, пазбягаючы гоманаў и дысанансаў. Тут няма ні саліруючых, ні акампаніруючых інструментаў, іскра праскоквае ў момант вольнага ўзаемадзеяння музыкаў. Па звычаю, рэчы запісваюцца ўжывую, без якіх-небудзь накладанняў...

У РОЗНЫ ЧАС З ГУРТОМ СУПРАЦОЎНІЧАЛІ:
Юрый Васільеў — піана;
Уладзімір Сівіцкі — піана;
Валерый Башкоў — бас;
Аляксей Кузняцоў — перкашн;
Юрый Паўлоўскі — перкашн;
Андрэй Брусіненка — бас;
Яўген Хітрак — флейта;
Уладзімір Краўчанка — перкашн;
Эліс — сакс;
Віктар Сямашка - флейты;
Яўген Палейчук - сакс;
Яўген Канавалаў - гітара.

ВІКТАР СЯМАШКА — духавік-імправізатар і паэт зь Менску (Беларусь), сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. На сцэне з канца 1990-ых. Браў удзел у разнастайных праектах кшталту “Князь Мышкін” і “Нагуаль”, стварыў уласныя гурты “Сямашка ды Кумпанія”, Paradox-Ensemble й Fantastic Swimmers. Выступаў у розных гарадох Беларусі, Польшчы, Украіны, Летувы, Латвіі, Расеі, у Францыі. Запісы яго праектаў выдаваліся на лэйблах Tape-Safe (Бэльгія), Mahorka (Баўгарыя), Signals from Arkaim (Чэхія), Clinical Archives (Расея) ды інш. Займаецца мэлядэклямацыяй, піша музыку для нямога кіно. Вядзе культуралягічную радыёпраграму "Кракатук" на Беларускім Радыё Рацыя (Беласток). 

МАКСІМ ІЎКІН – кампазытар, харавы дырыгент, піяніст і вакаліст, стваральнік фармацыі “Балцкі Субстрат”, былы ўдзельнік гурту “Жаба ў каляіне”. У песеннай творчасьці спэцыялізуецца на фальклёры й вершах рэпрэсаваных паэтаў. Аб’езьдзіў з канцэртамі ўсю Беларусь. Адмыслова завітае на імпрэзу з Масквы, дзе зараз жыве й сьпявае ў мясцовым латыскім хоры. 

ДЗЯНІС КУДРАЎЦАЎ – чалавек-рок-бэнд зь вёскі Сінія Горы, што каля Менску. Шмат год займаецца хатнім гуказапісам (праекты VoCall, HEX, Lin Ua). Піша песьні ды інструмэнтальныя творы, музыку да кіно й тэатральных пастановак. Задзейнічаны ў шэрагу андэграўндных калектываў (The Bangalors, Masque Noir, Yellow Power). Здымае кароткамэтражнае відэа. Сёлета журы фэстывалю velcom Smartfilm прызнала найлепшым буктрэйлерам беларускай літаратуры ягоны ролік да кнігі Сяргея Дубаўца. Таксама сёлета першым зь беларусаў Дзяніс паўдзельнічаў у амэрыканскім праекце OneBeat. 

Аб дэталях арганізацыі гэтае ПАДЗЕІ і кошту запрашальных на яе — цікаўцеся ў арганізатара GA11ERY.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно