24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт групп Lutavierje и Dialectic Soul

Описание

Канцэрт адменены!
Квіткі можна вяртаць, патэлефанаваўшы па нумары +375 (44) 721-62-08.

21 снежня ў Мінскім клубе Re:Public гурт Lutavierje выступіць з прэзентацыяй новага альбома «Дзікае Паляванне» пры ўдзеле гурта Dialectic Soul з праектам Сымон-Музыка.

Lutavierje

Новы альбом называецца «Дзікае Паляванне», падобна назве разбуральнай стыхійнай моцы, якая ўяўлялася нашым продкам у выглядзе прывідных вершнікаў, што праносіліся па зямлі і цягнулі за сабой душы слабых. І толькі моцны чалавечы дух можа супрацьстаяць вынішчэнню і рухаць свет да суладдзя с Сусветам. У кожнай з песень альбома гэтая ідэя ўвасобілася па-рознаму, надаўшы музыцы размаіты характар: ад хуткаплыннага фольк-металу з элементамі прагрэсіву да грузнага, вязкага думу.

Сымон-музыка

Адмысловыя госці – Dialectic Soul. Публіка пабачыць эксклюзіўны выступ гурта з праектам Сымон-Музыка, песні якога раней існавалі толькі ў студыйным варыянце і ніколі не выконваліся на сцэне.

Сымон-Музыка – арыгінальны музычны беларускамоўны праект рэчыцкага гурта Dialectic Soul, створаны па аднайменнай паэме беларускага класіка Якуба Коласа. Альбом «Сымон-Музыка» быў выдадзены ў 2011 годзе на Strong Music Prod., хутка атрымаў шырокае распаўсюджанне праз вядучы еўрапейскі лэйбл Napalm Records.

Песні гурта – гэта высокатэхнічны фольк-метал, арганічнае і яскравае ўвасабленне паэмы «Сымон-Музыка».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно