Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Drыmon

Инфолиния

+375 29 638 44 44
+375 33 638 44 44
+375 25 638 44 44  

Стоимость билетов

Танцпол папярэдне 7,00 руб., у дзень канцэрта – 10,00 руб.
Месцы за столікамі 10,00 руб. (толькі папярэдні продаж)

Точки продаж

На сайце www.graffiti.by і ў касе клуба

Жанр Презентация
Дата 2 июня 2017

Дэбютны альбом гурта “Дрымон”, які атрымаў назву “Апошні” (слухаць).

Олд-бойз-бэнд створаны дырэктара клуба “Графіці” Аляксеем Ажогіным, журналістам і шоўмэнам Іллём Маліноўскім ды яго аднакласнікамі.

Олд-бойз-бэнд “Дрымон” прэзентуе дэбютны альбом, які атрымаў нечаканую назву “Апошні”.
“Калі прыдумалі назву, яшчэ не было пераканання, што будзе працяг. Мы два гады разбіралі песні і нам падавалася, што працэс цягнецца так марудна, што жонкі, не бачачы вынікаў, хутка павыганяюць з кватэр, — распавядае франтмэн калектыву, журналіст Еўрарадыё Ілля Маліноўскі. — “Апошні” — гэта такая складанка з песень, якія былі напісаныя цягам гадоў дваццаці. Некаторыя з іх былі створаныя літаральна за месяц да пачатку запісу, а некаторыя яшчэ ў школьныя часы. Напрыклад, “Углядзіся”, тэкст да якой напісала журналістка Каця Птылева ў 1999 годзе. Таму альбом атрымаўся розным па фарматах і настроях, без нейкай дакладнай канцэпцыі, але пры гэтым агульны малюнак, стылістыка і намацаваны музычны шлях ужо прасочваецца”.

На дыск трапілі 12 песень, а таксама бонус-трэк — рэмікс песні “Цар гары”, які зрабіў добры знаёмы музыкаў Subway Funk (Павел Рапінчук). Уся праца над альбомам вялася ў мінскай студыі Stinger Record.

Канцэртная прэзентацыя альбома “Апошні” гурта “Дрымон” пройдзе 2 чэрвеня ў клубе “Графіці”. Пачатак у 19:00.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы