Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Pauline и Canada

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 29 655 55 55

Стоимость билетов

10,00 (100 000) руб.

Жанр Живая музыка
Возрастное ограничение 18+
Дата 12 ноября 2016

Пяшчота і дзёрзкасць, радасць і сум, каханне і нянавісць, глыбіня і моц – усё гэта PAULINE. Хто гэта?

PAULINE – гэта адначасова і чалавек, і гурт. З’явіўся музычны праект у 2012 годзе, калі ў яго склад ўваходзіў адзін чалавек – сама Паўліна. Пачалося ўсё з песні “Трымай мяне”, якую Паўліна прэзентавала на галоўным партале беларускамоўнай музыкі Tuzin.fm. Гэта была даволі лёгкая кампазіцыя, нешта блізкае да стылю дыска-поп. Але, нажаль, ствараць новыя песні, працаваць і прасоўваца аднаму чалавеку без падтрымкі вельмі складана. Таму на некаторы час PAULINE знікла.
Зноў ў музычнай прасторы яна з’явілася ў 2014 годзе. І гэта была зусім іншая PAULINE. Песня “Пачакай” вельмі яскрава адлюстравала тыя змены, якія здарыліся са спявачкай. За гэтае новае музычнае жыццё PAULINE удзячная музыку, кампазітару, спеваку і аранжыроўшчыку Даніэлю Перцаву. “Пачакай”, патрапіўшы ў аўдыёчарт “тузіна”, два разы запар у ім перамагла. А кліп на гэтую песню пратрымаўся ў відэачарце напрацягу цэлага музычнага сезону.

Наступны крок PAULINE таксама зрабіла разам з Даніэлем Перцавым. Гэта была песня “Цябе”, прэзентаваная на сайце Еўрарадыё. Менавіта пасля гэтай песні Паўліна зразумела: жывы калектыў проста неабходны.

У лютым 2015 г. калектыў сабраўся: бубны, бас, гітара, клавішы – усё было на месцы. Пачалася праца.

Першы выступ жывым складам адбыўся ў красавіку 2015 на музычным фэсце Revolution Music Fest, дзе гурт адразу выклікаў сімпатыю ў слухачоў і трапіў у фінал.Увесну гурт запісаў дэма-версію песні “Малітва” на верш Я. Купалы. З гэтай песняй PAULINE выступіла ў межах конкурсу “Заспявай 2.0” і атрымала спецыяльны дыплом ад журы.У верасні з’явілася песня “Маё мора” – першы твор, запісаны новым складам музыкаў. Тры разы запар сінгл “Маё мора” перамог у аўдыёчарце на tuzin.fm. Усяго за 10 месяцаў сумеснай працы музыкі PAULINE дасягнулі даволі добрага ўзроўню і ў снежні 2015 атрымалі ўзнагароду як “Адкрыццё году” па версіі tuzin.fm.

Сёння музыку PAULINE ствараюць 5 чалавек, 5 выдатных музыкаў:
Паўліна – вакал, словы, музыка
Андрэй Анісімаў - бас
Андрэй Пудзiн – гітара
Вераніка Крупіца – клавішы
Аляксандр Трухан – бубны

Canada – молодая кавер-группа, исполняющая популярные мировые хиты. Задор, веселье, позитив и качественное исполнение сопровождают каждый концерт коллектива. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы