3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Четыре столетия Белорусской вокальной музыки»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

7,00 (70 000) — 12,00 (120 000) руб.

Точки продаж

Касса театра №1: +375 17 334 10 41. Пн.-вс.: 10.00-20.00,
касса театра №2: +375 17 334 10 41. Пн.-вс.: 10.00-20.00,
отдел реализации билетов театра: +375 17 334 80 74+375 17 239 28 64+375 17 334 06 66. Пн.-пт: с 9.00 до 18.00, сб.-вс.: выходной,
справочная служба: +375 17 289 54 93 

Жанр Вокал
Дата 20 октября 2016

20 кастрычніка стваральнік і нязменны мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская Капэла” заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў запрашае ўсіх паслухать цудоўную музыку ў выдатным выкананні – у малой зале адбудзецца канцэрт “Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі”.

– Можа так адбыцца, што мы некаторымі творамі дакранемся і да іншых стагоддзяў, тым самым пашырым часовыя межы канцэрта. Паглядзім… – усміхаецца Віктар Іванавіч. – Сама праграма, безумоўна, складаецца з сольных вакальных твораў, якія праспяваюць нашы вядомыя артысты: сапрана Алена Золава, тэнар Юрый Гарадзецкі і брытон Ілля Сільчукоў. Акампаніраваць ім будуць дзве зусім маладзенькія, але выдатныя піяністкі – Дыяна Моршнева і Паліна Задрэйк.
Гледачы могуць не баяцца: наш канцэрт не будзе падобны на сумныя лекцыі па гісторыі музыкі, дзе за XVII стагоддзем ідзе XVIII і гэтак далей. Не! У розных аддзяленнях вечара вы пачуеце музыку самых розных эпох: рамансы Міхала Клеафаса Агінскага, творы Антона Радзівіла, Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Яна Тарасевіча. Зразумела, прагучаць акадэмічныя творы, але таксама і фальклорныя. Юра Гарадзецкі абавязкова праспявае “Ой, калінушка!..”. Ведаю, што слухачы плачуць, калі ён выконвае гэту беларускую народную песню. Не аднойчы ён уключаў яе у свае канцэрты па-за межамі Беларусі, дык пасля вечара, напрыклад, у Санкт-Пецярбургу, ці Казані, ці Вроцлаве да яго падыходзілі музыканты – вельмі ім хацелася мець ноты песні. Алена Золава так прыгожа спявае “Цераз рэчаньку, цераз балота падай ручаньку, мая залота...”, што ў яе атрымліваецца сапраўдны шлягер! Ілля Сільчукоў выканае, як кажа Адам Асманавіч Мурзіч (выдатны педагог, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра), гімн усіх барытонаў – песню “Шумныя бярозы”. У свой час я здзіўляўся: як гэты твор на вершы Янкі Купалы і музыку Рыгора Пукста можна назваць народным?! Але потым прыйшоў да высновы: і правільна! Якое гэта шчасце для кампазітара, калі аўтарскі твор атрымлівае званне “народнай песні”! Тым больш, што падобных песен у нас не так і шмат, напрыклад, “Зорка Венера” Сямёна Рака-Міхайлоўскага на вершы Максіма Багдановіча ці “Бывайце здаровы!” Ісака Любана на словы Адама Русака.
Зразумела, калі б мы на канцэрце пачалі расказваць аб кожным творы, не ведаю, калі б скончыўся вечар. Таму мы з Ганнай Барысаўнай Каржанеўскай (як мастацкія кіраўнікі праграмы) вырашылі: хопіць уступнага слова, а далей будзем слухаць выдатную музыку ў выдатным выкананні.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Концерт «Четыре столетия Белорусской вокальной музыки» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.