24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Фальклорна-музычная праграма «Граная (русальная) субота»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

28 мая а 12-й і 14-й гадзінах у Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца фальклорна-музычная праграма “Граная (русальная) субота” для дзетак з бацькамі з узделам дзіцячага гурта “Фолк Рада”, дуэта Агата і фолк-гурта “Вурай”.

У беларусаў гэты каляндарны час звязаны з абрадамі “адмыкання зямлі”, зборам “магічных” зёлак і раслін, а таксама з легендамі і паданнямі пра русалак.

Спецыяльна для гэтай падзеі фолк-гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях абраду “Юр’я” на Беларусі: песні і традыцыйныя беларускія гульні, музычныя казкі і паданні ад вандроўнага Лірніка. Вы пачуеце гукі колавай ліры, дудкі, жалейкі, пабачыце, як выглядае і гучыць акарына-рыба і сапілка, патанчыце пад кантрабас, скрыпку і бубны.

Дуэт Агата (Ірэна Катвцікая і Аляксей Варсоба) пакажуць магічныя русальныя спевы пад гукі акардэона і вывучаць з вамі культавую для гэтых свят песню “Зарадзі, Божа, жыта”.

Дзіцячы гурт “Фолк Рада” прапануе адукацыйную праграму для дзетак і бацькоў па звычаях і спевах абрадаў “Юр’я” і “Страла” з традыцыйным абліваннем адзін аднаго асвячонай вадой і карагодам-шэсцем з Веткаўскага раёна.

Вас чакае майстар-клас па вырабу беларускага абярэга-“павучка”!

А на цудоўным і ўтульным подвор’і сядзібы кожны будзе мець магчымасць завязаць сваю каляровую стужку на Дрэве-волаце!

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. У кошт білета уваходзяць таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў, каляровыя стужкі і матэрыялы да майстар-класа па вырабу “павучкоў”.

Сустракаем Граную суботу ў Ваньковічаў па-беларуску!

Праект Ірэны Катвіцкай
*Пры падтрымцы нацыянальнай страўні “Камяніца”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно