24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычны вечар калектыва «Элегія»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурна-музычны вечар да 20-годдзя народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія»
(г. Вілейка)

22 сакавіка а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны вечар да 20-годдзя народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» (г. Вілейка). 

Удзельнікі калектыву – аўтары-выканаўцы, інструменталісты, сябры Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Саюза музычных дзеячаў, народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

У рэпертуары «Элегіі» звыш 90 песень на асабістыя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх, рускіх і мясцовых паэтаў: духоўныя, патрыятычныя, лірычныя, жартоўныя, турыстычныя, раманс, а таксама песні вядомых бардаў, інструментальная класічная музыка. За час існавання калектыву выдадзена 6 дыскаў, апошні «Песні над Віліяй»– у 2016 годзе.   

Аўтары-выканаўцы, паэты «Элегіі» маюць свае паэтычныя зборнікі. Вершы і песні калектыву неаднойчы гучалі на Беларускім радыё ў праграмах Таццяны Якушавай, Марыны Ціхаміравай, Таццяны Песнякевіч, беларускім тэлебачанні, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, нотных і паэтычных зборніках, дысках народнага клуба «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці», Віцебскага фестывалю «Лицедейство старого города» (дыск «Майстар-клас»).   

Калектыў і яго ўдзельнікі – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў, мерапрыемстваў. Канцэртныя праграмы «Элегіі» былі паказаны на міжнародных фестывалях і мерапрыемствах у Расіі (г. Санкт-Пецярбург, г. Валдай) і Польшчы. 

«Элегія» – ініцыятар шматлікіх дабрачынных праектаў: «Свет Ражаства Хрыстова» (з Вілейскім царкоўным дабрачынным округам), «Вайны дзве – памяць адна» (з мясцовым дабрачынным гісторыка-культурным фондам «Крокі» памяці Першай сусветнай вайны, в. Заброддзе), «Незабыўныя імёны Вілейшчыны», «Славутая землякі» (з Беларускім Радыё), рэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні «Вілейская хваля».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно