3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычны вечар «Гавары са мной па-беларуску»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 17 284 15 84
+375 17 284 17 02

Жанр Литературный вечер
Дата 19 февраля 2016

Літаратурна-музычны вечар да Міжнароднага дня роднай мовы

19 лютага а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычны вечар «Гавары са мной па-беларуску» да Міжнароднага дня роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай узняць пытанні моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Гэта дата была ўпершыню абвешчана ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года. Адзначэнне гэтага дня было таксама прызнана Генеральнай асамблеяй ААН у яе рэзалюцыі 2008 года, якая абвяшчала гэты год Міжнародным годам моў.
Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё свядомае жыццё аддаў працы на глебе роднай культуры, нягледзячы на тое, што час не заўсёды спрыяў такой дзейнасці: за першую палову ХХ ст. беларуская мова мела магчымасць нармальна, без уціску існаваць толькі каля дзесяці гадоў. «Роднае слова, – пісаў паэт у 1947 годзе, – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры».
Якуб Колас актыўна ўдзельнічаў працы правапіснай камісіі, якая была створана пасля акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў 1926 г. У моўных пытаннях у гэты перыяд класік беларускай літаратуры ў многім абапіраўся на Я.Ю.Лёсіка, яго роднага дзядзьку па мацярынскай лініі, якога ў 20-я гады называлі старастам беларускай мовы. Будучы нязменным віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па гуманітарнай сферы з 1929 па 1956 г., Колас займаўся і падрыхтоўкай змен і ўдакладненняў правапісу, якія былі ажыццёўлены ў 1957 г. Ён унёс істотны ўклад у стварэнне сучаснага «Русско-белорусского словаря» (М., 1953). Якуб Колас вельмі ўважліва адносіўся таксама і да перавыдання сваіх твораў, удасканальваючы іх, у тым ліку і іх мову.
60 гадоў таму Пясняр беларускага народа напісаў свой знакаміты «Ліст аб стане беларускай мовы і далейшым развіцці культуры ў рэспубліцы». Аднак зварот Якуба Коласа на дзесяцігоддзі апынуўся пад грыфам «Совершенно секретно». На жаль, і сёння гэты запавет гучыць злабадзённа і актуальна, як і ў той далёкі час напісання: «Установы сталіцы вывелі з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, на ёй не гавораць з наведвальнікамі, у гарадах няма беларускіх шыльд і надпісаў, мала беларускіх афіш і плакатаў».
У мерапрыемстве прымуць удзел беларускія паэты і пісьменнікі, музыкі. Спецыяльна да свята музей Якуба Коласа абвясціў конкурс у сацыяльных сетках «На пачатку было СЛОВА…», кожны жадаючы зможа даслаць фотаздымак-асацыяцыю, чым для яго з’яўляецца родная мова. А падчас самого мерапрыемства госці Дома Коласа змогуць прыняць удзел у віктарыне, дзе патрэбна будзе патлумачыць словы з твораў пісьменніка, ці ўспомніць выказванні Якуба Коласа, якія сталі крылатымі.

Сардэчна запрашаем!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Літаратурна-музычны вечар «Гавары са мной па-беларуску» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.