24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Творчы вечар «Наталенне радзімай»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

11 лютага 2016 года а 17 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны вечар «Наталенне радзімай», прымеркаваны да 65-годдзя са дня нараджэння выдатнага беларускага паэта і празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы і публіцыста Міхася Пазнякова.

Пазнякоў Міхась Паўлавіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў у 1977 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (завочнае аддзяленне). Працаваў настаўнікам у школах Бярэзінскага раёна і г. Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, галоўным рэдактарам выдавецтва «Юнацтва», часопіса «Вожык», часопіса «Нёман», намеснікам дырэктара РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, публіцыст. Аўтар больш як 50 кніг паэзіі і прозы для дарослых і для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову раманы М. Сервантэса «Дон Кіхот», В. Скота «Квенцін Дорвард», С. Лагерлёф «Пярсцёнак Лёваншольдаў», вершы, апавяданні і казкі многіх класікаў замежнай літаратуры. Пераклаў на рускую мову раманы, аповесці і апавяданні многіх вядомых беларускіх пісьменнікаў. Аўтар «Слоўніка эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» ў 2-х тамах, іншых навуковых прац у галіне мовазнаўства. Хрэстаматыйны дзіцячы пісьменнік, яго творы для дзяцей ўключаны ў дзетсадаўскую праграму, а таксама – пачатковых класаў. Дарослая паэзія М. Пазнякова рэкамендавана да вывучэння ў 11 класе. Многія вершы пакладзены на музыку. Асобныя творы перакладзены на 18 моў свету. Актыўна друкуецца ў перыядычных выданнях Расіі, краін СНД. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, Літаратурнай прэміі імя В. Віткі, трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій «Лепшая кніга года» (за 2006, 2007, 2008 гг.). Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і двойчы − Прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры. Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ў галіне паэзіі. Выдатнік друку Беларусі. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. За адметны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўзнагароджаны Прэзідэнтам РБ медалём Ф. Скарыны. Мае іншыя ўзнагароды. На творчым рахунку звыш 3 000 публікацый больш як у 300 выданнях і зборніках. Член Беларускага Саюза журналістаў, актыўны грамадскі дзеяч. За такой разнастайнасцю ў творчасці, шматграннасцю таленту ніколі не губляецца грамадская і чалавечая пазіцыя пісьменніка-патрыёта, нястомнага прапагандыста духоўных і маральных каштоўнасцяў.
Юбілейны вечар адбудзецца у музеі Якуба Коласа невыпадкова, паколькі з музеем народнага песняра Міхася Паўлавіча лучыць цеснае супрацоўніцтва і шчырае сяброўства. Стала ўжо добрай традыцыяй уручаць членскія білеты Саюза пісьменнікаў Беларусі маладым літаратарам менавіта ў Доме Коласа.
Павіншаваць Міхася Пазнякова прыйдуць калегі-літаратары – Мікола Шабовіч, Уладзімір Мазго, Наталія Касцючэнка і інш. Песні на словы юбіляра прагучаць у выкананні акцёра тэатра і кіно, артыста музычна-гумарыстычнага жанру Сяргея Краўца.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно