3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Авторский концерт Олега Молчана

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 17 284 44 33
+375 17 284 32 02 (отдел реализации билетов)
+375 17 331 16 17

Стоимость билетов

140 000 - 220 000 руб.

Точки продаж

В кассах Белгосфилармонии по адресу:
пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
пр. Независимости, 44;
в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
в театрально-концертных кассах г.Минска

Жанр Авторская песня
Дата 30 марта 2016

30 сакавіка 2016 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца аўтарскі канцэрт кампазітара Алега Молчана з прэм’ерным выкананнем песеннага цыкла «Малiтва» на вершы Янкі Купалы. Гэты песенны спектакль з’яўляецца вынікам буйнейшай кампазітарскай працы Алега Молчана – аднаго з самых папулярных сучасных кампазітараў Беларусі. З паэзіяй Янкі Купалы звязана ўсё творчае жыццё Алега Молчана. У спадчыне кампазітара шмат музыкі на вершы паэта. Так, напрыклад, харавы цыкл «Я нясу вам дар» на словы Янкі Купалы, напісаны ў 1986 годзе, стаў хрэстаматйным у асяроддзі акадэмічных музыкантаў і зрабіўся адным з найбольш часта выконваемых сучасных харавых твораў.
У 1994-м годзе Алег Молчан напісаў песню на вершы Янкі Купалы «Малітва». Менавіта гэты твор стаў музычнай візітоўкай вялікага Песняра Уладзіміра Мулявіна, з якім маэстра Молчан пазнаёміўся і працаваў поруч у ансамблі «Песняры». За гэтыя гады «Малітва» стала духоўным гімнам Беларусі, адной з самых пранікнёных лірыка-патрыятычных песень аб нашай краіне.
І вось Алег Молчан зноў звяртаецца да паэзіі Янкі Купалы. У 2007-2012 гг. кампазітар стварае шэраг новых песень на вершы вялікага паэта і аб’ядноўвае іх у цыкл пад назвай «Малітва». У цыкл ўвайшло каля 20 кампазіцый (уключаючы знакамітую «Малітву»). Усе яны ўпершыню прагучаць 30 сакавіка 2016 г. у выкананні вядомых артыстаў беларуской эстрады. Гэта – «песняры» Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, Уладзімір Ткачэнка, Вадзім Касенка, а таксама Ірына Відава, Алег Сямёнаў, Сяргей Якуш, вакальная група «Чысты голас», салісты аркестра Марына Васілеўская, Андрэй Коласаў, Анастасія Рачыцкая і іншыя артысты. Усе яны выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі ім. І. Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца. У праграме прыме ўдзел харэаграфічны ансамбль «Харошкі» пад кіраўніцтвам Валенціны Гаявой.
За дырыжорскім пультам будзе вядомы музыкант, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.
Канцэрт стане сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Авторский концерт Олега Молчана в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.