24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Dzieciuki

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

DZIECIUKI з сольным канцэртам у Віцебску.

Пасля гадавога перапынку гарадзенскі гурт DZIECIUKI выступіць у Віцебску. Новая праграма складзеная з 2-х альбомаў і новых песняў будзе прэзентаваная 1 красавіка на пляцоўцы арт-паба Торвальд.

“Гэты канцэрт для нас у нечым знакавы і пераломны, бо амаль к год у нас не адбывалася ў Беларусі афіцыйных выступаў” – распавядае лідар гурта Алесь Дзянісаў. - “Віцебск адзін з нашых шчаслівых і любімых гарадоў, у які мы прыязджалі яшчэ ў складзе гурта “Людзі на балоце” і маем вельмі шмат добрых сяброў у гэтым горадзе. У нас была думка прывезці абсалютна новую праграму, але вырашылі, што будуць прэзентаваныя толькі некалькі новых песняў з будучага альбома, праца над якім вядзецца зараз. Увогуле, у Віцебску прагучаць амаль усе песні гурта, і мы спадзяемся, што незадаволеных не застанецца!”

DZIECIUKI - фольк-панк гурт заснаваны ў 2012 ў Горадні. Сьпяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца. Маюць EP, на пачатку 2014 выдалі дэбютны альбом "Гарадзенскі гармідар". Прызнаныя "Гуртом году" на прэміі "Героі году-2014".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 25 913 38 76

  • Стоимость билетов:

    20,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно