24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Калядкі Паспяшальскіх

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пасольства Польшчы на Беларусі сардэчна запрашае на сумеснае каледаванне з сям’ёй Паспяшальскіх 15 студзеня 2016 г. у 19.30 у Архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.

Калядкі Паспяшальскіх – гэта ўнікальная музычная з’ява!

Два пакаленні музыкантаў удзельнічаюць у аркестры, які складаецца з 14 чалавек з аднолькавым прозвішчам.

Калі на пачатку 90-х гадоў яны запісалі дыск з калядкамі, часткі сённяшняга складу яшчэ нават не было на свеце. Сёння Паспяшальскія таксама іграюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі – гэта ўжо прафесіянальныя музыканты, якія супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі, як Міхал Урбаняк, Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш.
Гэта вялікая, вельмі таленавітая сям’я музыкантаў падрыхтавала для Вас самыя прыгожыя калядкі і пастаралі ў аўтарскай апрацоўцы – ад вышуканых класічных версій праз фолк-версіі па неверагодныя джазавыя і рок-аранжыроўкі.
Арыгінальная аранжыроўка прычынілася да таго, што канцэрты Паспяшальскіх шмат разоў запісваліся для польскага тэлебачання, а іх калядкі пастаянна прысутнічаюць у рэпертуары польскага радыё.

Канцэрты на Беларусі – частка міжнароднай канцэртнай трасы гурта.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно