24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Фолк-парад»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Белтэлерадыёкампанія, тэлеканал Беларусь 3 і Палац культуры г. Маладзечна прапануюць шэраг канцэртных праграм у рамках сумеснага тэлевезійнага праекта “Маладзечна запрашае”.

Аматараў жывой беларускай музыкі запрашаем на фолк-парад! 26 лістапада гледачоў чакаюць выступленні груп “Стары Ольса” і “Палац”.
У рэпертуары калектываў беларускія народныя балады і воінскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты XVI − пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Беларускі аўтэнтычны фальклор групы выконваюць як у арыгінальным гучанні, так і ў розных стылявых апрацоўках.
У Маладзечне музыканты прадставяць традыцыйныя беларускія песні і аўтарскія работы, створаныя па матывах фальклорных легенд, абрадаў і паданняў.

Сустрэча пройдзе ў Палацы культуры 26 лістапада. Пачатак у 19.00.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно