24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Оркестр твоей страны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

16 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт “Аркестр тваёй краіны”, прысвечаны 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Гэты славуты калектыў і сапраўды з’яўляецца дзяржаўным музычна-інструментальным брэндам нашай краіны, своеасаблівым пасланцом нацыянальнай беларускай музычнай культуры ў свеце.

З 1974 года да цяперашняга часу аркестрам бяссменна кіруе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прафесар Міхаіл Казінец.

Ва ўрачыстым юбілейым гала-канцэрце будзе прадстаўлена панарама лепшых дасягненняў аркестра апошніх гадоў. У першым аддзяленні прагучаць віртуозныя інструментальныя п’есы ў выкананні вядучых салістаў аркестра Алены Варанцовай (цымбалы), Дзяніса Чорнага (баян), Сяргея Шаптунова (ксілафон), Алега Бабія (фартэпіяна) і Ігара Кіклевіча (флейта), а таксама папулярныя песні з рэпертуару ўсіх салістаў-вакалістаў аркестра, імёны якіх добра вядомы на беларускай эстрадзе, – Ігара Задарожнага, Марыны Васілеўскай, Андрэя Коласава і Анастасіі Рачыцкай. У другім аддзяленні – ўрыўкі з буйных канцэртна-тэатральных праграм “Гусляр” І.Лучанка-У.Мулявіна, “Апокрыф” Л.Сімаковіч і “Песня пра долю” У.Мулявіна, дзе разам з аркестрам будуць спяваць Пётр Елфімаў, Ян Жанчак і салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярына Дзегцярова. 

Дырыжыраваць аркестрам падчас святочнага юбілейнага канцэрта, апроч Міхаіла Казінца, будуць таксама заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко і Аляксандр Высоцкі.

Па традыцыі, весці вечарыну будзе пастаянная вядучая ўсіх канцэртаў аркестра, музыказнаўца Вольга Брылон.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 284 44 33
    +375 17 284 32 02 (отдел реализации билетов)
    +375 17 331 16 17 

  • Стоимость билетов:

    60 000 - 110 000 руб.

  • Точки продаж:

    В кассах Белгосфилармонии по адресу:
    пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
    пр. Независимости, 44;
    в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
    в театрально-концертных кассах г.Минска

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно