24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт гуртоў Symphorine і Leibonik

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

31 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць гурт Symphorine, а госцем будзе пераможца ў намінацыі “Дэбют” на прэміі “Героі году-2014” – гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik. Пазітыўны настрой гарантаваны! 

Гурт Symphorine удзельнічаў у конкурсе “Заспявай 2.0” адразу ў дзвюх намінацыях. У намінацыі “Паэзія” яны прадставілі песню “Наперад” на верш Віктара Лупасіна, якая аказалася першай аўтарскай кампазіцыяй каманды. А на “Кавер” была пададзена свая версія песні Лявона Вольскага “Госьці”, дзякуючы якой музыкі і прайшлі ў фінал конкурсу. 


У Symphorine уваходзяць прафесійныя музыкі, лаўрэаты разнастайных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Узрост музыкаў 22-26 год. Спецыялізуюцца яны якраз на выкананнях сусьветных кавераў ва ўласных аранжыроўках. Стаўку робяць на скрыпку і віяланчэль разам з яркімі галасамі салістак Марыны Вярэніч і Ганны Дашкевіч пад акампанімэнт кантрабаса, клавішных і ўдарных. Дзяўчыны сведчаць, што іх выступ нікога не пакідае абыякавым.

Нікога ніколі не пакідае абыякавым і Сяргей Башлыкевіч, які разам з сваім гуртом Leibonik летась атрымаў прэмію “Героі году” у намінацыі “Дэбют”. 31 ліпеня музыкі сыграюць сэт з сваіх найлепшых песень. Башлыкевіч мае багата ўласных кампазіцый, але таксама вельмі любіць граць каверы, прычым адаптуе іх пад беларускія рэаліі. Пэўна галоўны хіт Leibonik – песня “О Купала” ёсць пераасэнсаваннем знакамітага поп-гіта “Rock Me Amadeus” Falco.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375296872093 

  • Стоимость билетов:

    60 000 – 100 000 руб.

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно