3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Бэаты Пшыбытэк і яе групы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

Бесплатно

Жанр Джаз
Дата 13 июня 2015

„На мой погляд ад часоў Уршулі Дудзяк не было ў Польшчы настолькі выразнай і экспрэсіўнай джазавай спявачкі. Акрамя таго, стыль і адценні голасу, якія прэзентуе Бэата, так характэрныя для негрыцянскіх вакалістак, выдатна адрозніваюць яе сярод польскіх джазавых вакалістак.”
Анджэй Хайнацкі , „Ад Пшыбытэк галава не баліць...”,
часопіс „Jazz Forum”


„Сапраўды незвычайны голас. Нізкі і моцны, экспрэсіўны, з хрыплаватай “чорнай” барвай. Шырокім дыяпазонам сваіх натуральных вакальных магчымасцей Бэата Пшыбытэк аперыруе разнастайна і прадумана. У выніку – джазавае выкананне вышэйшай пробы.”
Адам Паправа, газета „Tygodnik Powszechny”

Бэата Пшыбытэк – вакалістка, піяністка, кампазітар. Яе голас лічыцца адным з найбольш цікавых сярод джазавых выканаўцаў у Польшчы. Атрымала прэстыжную ўзнагароду ІІІ Праграмы Польскага Радыё імя М. Свянціцкага «Матэуш Труйкі 2013”. Стыпендыят Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а таксама Старшыні Сілезскага Ваяводства ў галіне культуры і мастацтва. Выпускніца, а цяпер педагог Інстытута Джаза Акадэміі музыкі ў г. Катавіцэ. Лаўрэат І месца ў Конкурсе 29-тых Міжнародных сустрэч джазавых вакалістаў у г. Замосць. За сваю вакальную кар'еру выдала некалкі альбомаў: You Don’t Know What Love Is (2003), The Island(2004), Wonderland (2006), а таксама I’m Gonna Rock You (2012). 

6 снежня 2013 г. убачыў свет новы альбом “Czemuż się dzisiaj weselić nie mamy” (“Чаму ж нам сёння не весяліцца”). 

Спявачка супрацоўнічала з такімі выбітнымі прадстаўнікамі джазавай сцэны, як Ян Пташын Урублеўскі, Януш Муняк, Яраслаў Смятана, Пётр Вайтасік, Бернард Маселі, Войцех Кароляк і Jazz Band Ball Orchestra.
Бэата была зоркай шматлікіх польскіх і замежных фестываляў, такіх як Jazz Jamboree, Bielska Zadymka Jazzowa, летні джазавы фестываль Піўніцы пад Баранамі, Міжнародныя Глагоўскія джазавыя сустрэчы, Паморская джазавая восень, Jazz Sessions у Глівіцах, Jazz Forum Jazz Festival, Jazz w Lesie, Baszta Jazz Festiwal, Podlasie Jazz Festival, Свідніцкія джазавыя ночы, Джаз на канапе ў Алесніцы, Закапанская джазавая вясна, Legnica Jazz Days, Jazz En Nord Jazz Festival - Францыя, Sibiu Jazz Festival, Ploiesti Hot Jazz Summit – Румынія, International Jazz Piestany – Славакія і г.д. Яе сустракалі з авацыямі ў Польшчы, Аўстрыі, Бельгіі, Швецыі, Германіі, Францыі, Румыніі, Славакіі.

www.beataprzybytek.pl 
www.soundcloud.com/beata-przybytek 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Канцэрт Бэаты Пшыбытэк і яе групы в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.