24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Творчая вечарына Уладзіміра Зяневіча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 траўня 2015 года спаўняецца 60 год з дня нараджэння вядомага беларускага фолькларыста, аранжыроўшчыка хормайстра, кіраўніка знакамітага ансамбля “Грамніцы”, прафесара кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Уладзіміра Зяневіча.

З гэтай нагоды маэстра ладзіць творчую вечарыну, якая адбудзецца ў Зале канферэнцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі .

У вечарыне возьмуць удзел папулярныя беларускія гурты, якія працуюць з фальклорам у разнастайных сучасных стылях ад “пост-фольку” і “новай традыцыі” да “фольк-року” і этнічнага джазу. Нягледзячы на часта палярную супрацьлегласць творчых падыходаў, ёсть тое, што аб'ядноўвае гэтыя групы - амаль усе яны выляцелі з аднаго гнязда, лідарамі або ўдзельнікамі іх з’яўляюцца выпускнікі і студэнты кафедры беларускай народна-песеннай творчасці — вучні Уладзіміра Зяневіча.

Запрашаем наведаць вечарыну, якая адбудзецца 5 траўня 2015 году, а 17:00 гадзіне. Зала канферэнцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі . Праспект Незалежнасці, 116. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Вход:

    Свободный

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно