24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Зоркі «Зорнага дыліжансу»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем прыхільнікаў беларускай эстрады на вячэрні канцэрт з удзелам пераможцаў музычнага праекта «Зорны дыліжанс»!

У заключны фестывальны дзень на сцэну Амфітэатра выйдуць артысты, імёны якіх вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі:

Дзмітрый Калдун – беларускі спявак, кампазітар, пераможца праекта Першага Канала «Фабрыка зорак-6». У 2007 годзе прадстаўляў Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2007» з песняй «Work Your Magic» і ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу нашай краіны ў гэтым конкурсе вывеў яе ў фінал, заняўшы 6-е месца!

гурт IOWA – беларуска-расійская музычная група, якая выступае ў жанрах поп і соўл. У складзе папулярнага калектыву вакалістка, аўтар, бас-гітарыстка Кацярына Іванчыкава, гітарыст і аўтар Леанід Цярэшчанка, барабаншчык і дыджэй Васіль Буланаў. Сёння песні IOWA «Улыбайся», «Одно и то же» и «Маршрутка» як гарачыя піражкі разлятаюцца па радыёстанцыях, тэлеканалах, папулярных серыялах і перадачах. «Физрук», «Кухня», «Молодёжка», «Голос.Дети», «Танцы» – вось няпоўны спіс праектаў, у якіх гучаць песні нашага гурта. У 2014 годзе музыканты далі больш за 150 канцэртаў у Расіі і за мяжой, выступілі на Big Love Show, Гран-Пры Формулы 1 у Сочы, Алімпіядзе і Паралімпіядзе.

Ганна Шаркунова – папулярная беларуская спявачка, першая вядомасць якой прыйшла ў 2005 годзе пасля ўдзелу ў музычным праекце канала «Сталічнае тэлебачанне» «Зорны дыліжанс. Менавіта тады і адбылося знаёмства і пачатак супрацоўніцтва пачынаючай артысткі з прадзюсерам Уладзімірам Кубышкіным. Сёння імя Ганны Шаркуновай шырока вядома ў нашай краіне.

Таксама спецыяльныя госцi: Алена Ланская, Анастасiя Цiхановiч, Анна Шаркунова, трыа Iнжыр, Алена Пiшчыкава, Нiкiта Фамiных, Сяргей Жбанкоў, Лiс.

Партнеры канцерту: МТС , кампанiя «Морозпродукт» (мороженое Гоша)

Звезды «Звездного дилижанса»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно