- Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
60 000 - 80 000 руб.
-
Точки продаж:
Касса Дворца культуры г. Молодечно
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі па традыцыі прапаноўвае гасцям музычнага свята цікавыя сустрэчы з творчымі людзьмі – дзеячамі культуры і мастацтва. Не стане выключэннем і сёлетні фестываль –на свой юбілейны канцэрт «Песня мая…» запрашае вядомы кампазітар нашай краіны Алег Молчан.
Аўтар залатых хітоў ансамбля «Песняры», таленавіты аранжыроўшчык, музычны прадзюсер разам з сябрамі 7 чэрвеня збярэ сваіх прыхільнікаў у летнім Амфітэатры. На сцэну ў гэты дзень выйдуць народныя артысты Рэспублікі Беларусь Ядзвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Мікалай Скорыкаў, Уладзімір Гасцюхін, заслужаныя артысты БССР Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, а таксама Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», вакальная група «Чысты голас», лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі Ірына Відава, ансамбль «Спадчына» і гурт «ByCity», узорная студыя эстраднай песні «Спяваем разам», артысты ансамбля «Песняры» розных гадоў і інш.
60 000 - 80 000 руб.
Касса Дворца культуры г. Молодечно