24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

У рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017” адбудзецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Гледачы стануць сведкамі нараджэння новых імёнаў на беларускім песенным небасхіле – заключны этап конкурсу пройдзе 2 чэрвеня на сцэне Амфітэатра. Пачатак конкурсна-канцэртнай праграмы ў 17.00. Маладыя выканаўцы выступяць у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга. Гэта відовішча абяцае быць незабыўным.

Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праводзіцца ў некалькі этапаў. Трэці (рэспубліканскі) этап з’яўляецца заключным. Да яго ўдзелу накіроўваюцца па тры прадстаўнікі ад кожнай вобласці і г.Мінска. Традыцыйна конкурсная праграма адбываеццацца ў час Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Вакальнае спаборніцтва ў рамках творчага форуму служыць добрай стартавай пляцоўкай для выканаўцаў, накіравана на падтрымку маладых талентаў, павышэнне ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры; стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых спевакоў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах; падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.


Чакаем Вас 2 чэрвеня ў 17.00 у Амфітэатры г.Маладзечна!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Точки продаж:

    Касса Дворца культуры г. Молодечно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно