24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт «Мелодыі роднай зямлі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фестываль у Маладзечне – гэта мерапрыемства, якое ў поўнай меры адлюстроўвае магчымасці нацыянальнай культуры, яе ўнікальныя асаблівасці, беларускую багатую народную спадчыну, дазваляе ў поўнай меры дакрануцца да самабытнай беларускай культуры.

Запрашаем усіх аматараў беларускіх матываў у першы фестывальны дзень у Амфітэатр горада Маладзечна, дзе адбудзецца канцэрт народнай музыкі «Мелодыі роднай зямлі»!

У праграме канцэрта прымуць удзел артысты вядомых і любімых калектываў нашай краіны:

- Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» пад кіраўніцтвам вядомага беларускага кампазітара, кавалера ордэна Францыска Скарыны, народнага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Захлеўнага;
- Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Анатоля Кашталапава;
- Заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш» пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Валянціны Гладкай.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно