Вялікі канцэртны тур праздстаўнікоў фолк-метал-сцэны Беларусі!
Музыка, якая спрыяе такому ўздыму ў нашых сэрцах, ня можа быць дрэннай і нязначнай па сутнасці — яна надае духоўную моц, упэўненасць у сваіх ідэалах, падштурхоўвае да яднання і менавіта таму знаходзіць водгук у вялікай колькасці сэрцаў сапраўдных беларусаў…
У віцебскіх гледачоў будзе магчымасць адчуць сапраўды драйв ад культавых метал- і фолк-гуртоў Беларусі: Znich, Folcore, Forodwaith, Omut, Sontsevorot.
«Поспех і папулярнасць фолк-пэган-метал кірунку на Беларусі ў значнай ступені выкліканы тым, што ў сваіх тэкстах гурты закранаюць тэмы і пытанні, да якіх проста павінен быць неабыякавым кожны свядомы беларус. Шчыра кажучы, чарговы, нават звышталенавіты, фолк-метал-гурт адлюстроўвае ў цяжкім музычным складніку сваёй творчасці няшмат прынцыпова новага. Але дзякуючы менавіта экспрэсіўнай падачы, даданню ў гучанне аўтэнтычна-фолкавых нотак і пранікнёным тэкстам, тое святое, блізкае і роднае кожнаму, што закладзена ў падмурак творчасці ўсіх фолк-метал-гуртоў, прымушае з кожным годам усё большую колькасць людзей на танцпляцы скандаваць Беларусь!»…