-
Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
32,00 (320 000) - 64,00 (640 000) руб.
Кому 1 билет, сектор 6 ряд 4? 80296070716
Мечтаю попасть на концерт своей любимой группы...
Лепшая рок-банда Украины)))
Океан Эльзи у межах Сусветнага тура выступіць у Гомелі
Пасля двухгадовага перапынку Океан Эльзи едзе ў тур па гарадам Беларусі ў
межах Сусветнага тура 2016-2017 года. «Сусветны тур ОЕ. 2016-2017»
пачнецца гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы,
Паўночнай Амерыкі і Бліжняга Усходу. У Гомелі музыкі выступяць 6 снежня на сцене
19 траўня Океан Эльзи выпусцілі 11 лічбовы альбом «Без меж», да якого
прыўрочаны Сусветны тур. У альбоме 11 кампазіцый. Чатыры з якіх, ўжо
добра знаёмыя слухачам, паколькі на працягу апошняга года выходзілі
сінгламі - "Не твоя війна", "Життя починається знов", "Мить", "Не йди".
Дарэчы, упершыню за ўвесь час гурт зняў музычныя відэа на ўсё апублікаваныя сінглы новага альбома яшчэ да яго рэлізу.
Аўтар музыкі і слоў кампазіцый альбома «Без меж» - Святаслаў Вакарчук.
Таксама ён сумесна з гітарыстам групы Уладзімірам Апсеніцам і даўнім
партнёрам групы Віталіям Цалезіным, стаў
супрадзюсерам новай кружэлкі ОЕ.
- Альбом «Без меж» можна назваць эклектычным як з музычнай кропкі
гледжання, так і з лірычнай, тэкставай. У яго ўвайшлі рамантычныя
кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы і
некалькі песень, якія маюць сацыяльны падтэкст, - распавеў Святаслаў Вакарчук.
Музыкі не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах
лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя
хіты ОЕ, так і песні з новага альбома.
Энергетыка - на піку эмоцый, харызма - у чыстым выглядзе, шчырасць - ад
першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!
32,00 (320 000) - 64,00 (640 000) руб.
Кому 1 билет, сектор 6 ряд 4? 80296070716
Мечтаю попасть на концерт своей любимой группы...
Лепшая рок-банда Украины)))